Злачынства і пакараньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Пэрсанажы: дапаўненьне
Радок 32:
* '''Аўдоцьця Раманаўна Раскольнікава''', сястра Радыёна Раманавіча Раскольнікава. Разумная, прыгожая, цнатлівая дзяўчына, улюбёная ў свайго брата да самаахвяраваньня. Мае звычку ў моманты задумленасьці хадзіць з кута ў кут па пакоі. У барацьбе за яго шчасьце гатовая была пайсьці на шлюб па разліку, але ня здолела пайсьці на сувязь са Сьвідрыгайлавым дзеля яго ўратаваньня. Выходзіць замуж за Разуміхіна, знойдучы ў ім шчырага і кахаючага чалавека, сапраўднага таварыша свайго брата.
* '''Пётр Пятровіч Лужын''', жаніх Аўдоцьці Раманаўны Раскольнікавай, адвакат, прадпрымальны і эгаістычны дзялок. Жаніх Аўдоцьці Раманаўны, які зрабіў яе сваёй рабыняй, абавязанай яму сваім палажэньнем і дабрабытам. Непрыязнасьць да Раскольнікава, жаданьне пасварыць яго з сям'ёй фундуюць спробу зганьбаваць Мармяладаву, сфальсыфікаваць зьдзейсьнены быццам бы ёй крадзеж.
* '''Дзьмітры Пракоф'евіч Разуміхін''', мінулы студэнт, сябра Раскольнікава. Моцны, вясёлы, кемлівы малы, шчыры і непасрэдны. Глыбокая любоў і прыязнасьць да Раскольнікава тлумачаць пяшчоту аб ім. Улюбляецца ў Дунечку, даказвае сваёй дапамогай і падтрымкай сваё каханьне. Бярэ шлюб з Дуняй.
* '''Сямён Захаравіч Мармеладаў''', міулы тытулярны саветнік, п'яніца, алкаголік. У ім адлюстраваныя ысы герояў ненапісанага Дастаеўскім «П'яненькія», да якога генэтычна ўзыходзіць напісаньне рамана. Бацька Соні Мармяладавай, сам цураецца сваёй прыхільнасьцю да спіртных напояў, кволы, бязвольны чалавек, аднак, любячы сваіх дзяцей. Раздаўлены канём, пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках.
* '''Кацярына Іванаўна Мармяладава''', жонка Сямёна Захаравіча Мармяладава, штаб-афіцэрская дачка. Хворая жанчына, якая вымушаная адна выхоўваць траіх дзяцей, не зусім здаровая душэўна. Пасьля хаўтураў мужа, пад'едзеная пастаяннай працай, клопатамі і хваробай, вар'яцее і памірае.
* '''Соф'я Сямёнаўна Мармяладава''', дачка Сямёна Захаравіча Мармяладава ад першага шлюба, дзяўчына, якая наважылася на самапродаж. Нягледзячы на такі род заняткаў, чуллівая, робкая і сарамлівая дзяўчына, якая вымушана зарабляць такім непрывабным вобразам. Разумее пакуты Радыёна, знаходзіць у ім апору ў жыцьці, і сілы зноўку зрабіць зь яго чалавека. Зьязджае зь ім ў Сыбір, становіцца яго пажыцьцёвай сяброўкай.
* '''Аркадзі Іванавіч Сьвідрыгайлаў''', дваранін, мінулы афіцэр, абшарнік. Распусьнік, падлец, шулер. Уводзіцца ў супрацьвагу Раскольнікаву як узор чалавека, які не спыняецца ні перад чым дзеля дасягненьня сваіх мэтаў і ні на сэкунду не задумавецца аб мэтадах і «праве сваім» (пра такіх людзей і разважае Радыён у тэорыі). Аб'ектам жарсьці Сьвідрыгайлава стала Аўдоцьця Раманаўна. Спроба дамагчыся яе прыхільнасьці шляхам дапамогі Радыёна ня мела посьпеху. Скатываючыся ў вар'яцтва і бездань распусты, нягледзячы на боязь сьмерці, выстрэльвае сабе ў скронь.
* '''Марфа Пятроўна Сьвідрыгайлава''', яго жонка-нябожчыца, у забойстве якой западозраны Аркадзі Іванавіч, па сьцьвярджэньню якога зьяўлялася яму ў выглядзе прывіда. Ахвяравала Дуне тры тысячы рублёў, што дазволіла Дуне адпрэчыць Лужына ў якасьці жаніха.
* '''Андрэй Сямёнавіч Лебезятнікаў''', малады чалавек, які служыць у міністэрстве. «Прагрэсіст», сацыял-утапіст, аднак дурны чалавек, які не да канца ўсьведамляе і ўтрыруе многія з ідэяў будаваньня камунаў. Сусед Лужына.
* '''Парфіры Пятровіч''', прыстаў следчых справаў. Дасьведчаны майстар сваёй справы, тонкі псыхоляг, які раскусіў Раскольнікава і прапанаваў яму самому прызнацца ў забойстве. Але быў ня здольны даказаць віну Радыёна, з-за адсутнасьці доказаў.
* '''Амалія Людзвігаўна (Іванаўна) Ліпэвехзэль''', здавала кватэру Лебезятнікаву, Лужыну, Мармяладавым. Дурная і тлумная жанчына, якая ганарыцца сваім татам, паходжаньне якога наогул невядомае.
* '''Алёна Іванаўна''', калежская сакратарша, ліхвярка. Суханькая і зласьлівая старушонка, забітая Раскольнікавым.
* '''Лізавета Іванаўна''', зводная сястра Алёна Іванаўны, якая знаходзіцца пад яе ўплывам і выконвае любые яе загады, выпадковая сьведа забойства, забітая Раскольнікавым.
* '''Зосімаў''', лекар, сябра Разуміхіна.
 
== Крыніцы ==