Драўляне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак
Радок 5:
Паводле археалягічных дасьледваньняў ''драўляне'' межавалі:<ref name="EGB"/><ref name="NUM"/>
::* на ўсходзе — з [[паляне|палянамі]]
::* на захадзе па Случы — з [[валыняне|валынянамі]] й [[бужане|бужанамі]]
::* на поўначы, аддзеленыя балотамі шырынёй 50—60 км уздоўж правага берага Прыпяці — з [[дрыгавічы|дрыгавічамі]]
 
Радок 15:
З канцы 10 стагодзьдзя адначасова з трупаспаленьнем зьяўляюцца курганы з трупапалажэньнем на гарызонце, у насыпе альбо яме, частка ў драўляных труне альбо калодзе, галавой на [[захад]].
Пахавальны йнвэнтар — пярсьцёнкападобныя скроневыя кольцы, шкляныя ці сердалікавыя пацеркі, луньніцы, бразготкі, бронзавыя гузікі, жалезныя нажы, крэсівы, тачыльныя брускі, жалезныя абручы й дужкі ад драўляных вёдзер.
Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам, ткацтвам, апрацоўкай жалеза. Жылі ў паўзямлянках.<ref name="EGB"/><ref name="NUM"/>
==Станаўленьне дзяржаўнасьці==
На тэрыторыі арэяла ''драўлянаў'' выяўлена 20 гарадзішчаў.
Галоўныя мястэчкі:
:*Уручый ([[Оўруч]])
:*[[Гарадок]]
:*Іскорасьцень ([[Корасьцень]]) - жыў князь і старэйшыны зь мясцовай знаці.
У 9-10 стагодзьдзях мелі сваё палітычнае аб'яднаньне - ''княжаньне''.
==Гістарычныя падзеі==
У 883 годзе - кіеўскі [[князь Алег]] прымусіў ''драўлянаў'' плаціць яму даніну.
У пачатку 10 стагодзьдзя - ''драўляне'' ўдзельнічалі ў паходзе на [[Бізантыя|Бізантыю]].
У 10 стагодзьдзі (на думку некаторых дасьледчыкаў) - ''драўляне'' ўзначальвалі племянны зьвяз, які складаўся з ''валынянаў'' і ''дрыгавічоў''.
Пасьля сьмерці Алега - хацелі адасобіцца, таму перасталі плаціць даніну.
У 945 годзе - быў забіты [[князь Ігар]], калі хацеў ізноў падпарадкаваць ''драўлянаў''. Яго жонка [[княжна Вольга]] жорстка расправілася з ''драўлянамі'' - спаліла мястэчкі й вынішчыла мясцовую знаць. Тэрыторыя ''драўлянаў'' была далучана да Кіева і стала ўдзельным княствам з цэнтрам у м. Уручый.
1136 - апошні раз успамінаюцца ''драўляне'', калі кіеўскі [[князь Яраполк]] падараваў частку іх земляў [[Дзесяцінная царква|Дзесяціннай царкве]] ў Кіеве.<ref name="EGB"/><ref name="NUM"/>
 
== Крыніцы ==