Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак
Радок 188:
 
== Ліквідацыя Наваградзкага ваяводзтва ==
Пасьля нападу [[СССР]] на [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчу]] [[17 верасьня]] [[1939]] году і прыйсьця Чырвонае Арміі, на некаторы час наступіла анархія. Гэты пэрыяд быў скарыстаны крымінальнымі і скамунізаванымі элемэнтамі, каторыя правялі бандыцка-рабункавыя акцыі супраць асаднікаў, заможных сялянаў, паліцыйскіхпаліцэйскіх, афіцэраў Войска Польскага. Здаралася, што даходзіла да забойстваў. Толькі на тэрыторыі [[Наваградзкі павет|наваградзкага павету]] ахвярамі падобных акцый сталі прынамсі 25 асоб.<ref>Baradyn Zygmud. Niemen - rzeka niezgody / Red. - Warszawa : Rytm., [[1999]]. - 333. s. 17</ref><ref>M. Werzbicki. Niektórze aspekty stosunków polsko-białoruskich w czasie pierwszych miesięcy okupacji sowieckiej (1939-1940), w : Spoleczeństwo białoruskie, litewskie i polskie... s. 240</ref>
 
Разбурэньні працягваліся, пакуль сытуацыя не была апанавана і ўзята пад кантроль новай адміністрацыяй і НКВД. На тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва была ўсталявана савецкая ўлада, а на месцы ваяводзтва створана [[Баранавіцкая вобласьць]], якая была нязначна большай за прадваеннае Наваградзкае ваяводзтва.