Марк Рэнэ дэ Мантальбэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:12, 7 студзеня 2010

Марк Рэнэ дэ Мантальбэр (франц. Marc-René de Montalembert) (1714-1800) - францускі ваенны дзеяч і тэарэтык фартыфікацыі, дывізійны генэрал. Чалец Парыскай і Пецярбургскай акадэмій навук.

З 1732 г. на вайсковай службе. У 1730-40 г. удзельнічаў у войнах за польскую і аўстрыйскую спадчыну. У 1750 г. за свой кошт пабудаваў артылерыйскі завод. У 1758 г. выдаў працу, у якой абагульніў вопыт вырабу гармат з жалеза. Пад час Сямігадовай вайны 1756-1763 гг. займаўся фартыфікацыяй, кіраваў будаўніцтвам умацаваньняў у Анкламе, Штральзундзе і на в. Алерон. У 1779 г. кіраваў абаронай вастравоў Рэ і Экс ад ангельцаў. Пасьля Вялікай францускай рэвалюцыі быў кансультантам ваеннага міністра Л. Карно.

У сваёй працы "Пэрпэндыкулярная фартыфікацыя" (т. 1-11, 1776-1793) рашуча выступаў супраць бастыённай фартыфікацыі, з-за яе нездавальняючага слабога флянгавага вагня. Высунуў ідэю стварэньня фартыфікацыйных франтоў тэнальнага абрысу, дзе б тэналі, ці зломы абарончай лініі, пад прамым вуглом забясьпечвалі магутны флянгавы вагонь. Патрабаваў актыўнай абароны фартэцыяў, узмацненьня іх артылерыйскага ўзбраеньня і пашырэньня плошчы шляхам будаўніцтва перад галоўным валам аднаго ці двух ланцугоў фартоў. Гэтую ідэю ён рэалізаваў у прекце фартэцыі Шэрбур і, такім чынам, распачаў новы этап у разьвіцьці доўгачасовай фартыфікацыі.

Творы

  • Essai sur l'intérêt des nations en général et de l'homme en particulier (1749)
  • La Fortification perpendiculaire, ou essai sur plusieurs manières de fortifier la ligne droite, le triangle, le quarré et tous les polygones, de quelqu'étendue qu'en soient les côtés, en donnant à leur défense une direction perpendiculaire (5 volumes, 1776-1784)
  • Supplément au tome cinquième de la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné. L'on y a joint I ̊ un supplément relatif aux affûts à aiguille propre à monter l'artillerie des vaisseaux ; II ̊ un supplément au chapitre IXe du cinquième volume, qui traite des différentes méthodes à employer pour la défense d'une rade (1786)
  • L'Art défensif supérieur à l'offensif, ou la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné, divers mémoires avec une addition à la théorie des embrasures, donnée au chapitre cinquième du deuxième volume (1793)

Літаратура

  • Пивоварчик, С.А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772-1941). - Гродно: ГрГУ, 2006.

Вонкавыя спасылкі

  Марк Рэнэ дэ Мантальбэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў