Фрыдрых Вільгельм Баўэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Wouk (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 3:
Паходзіць з швэдзкіх дваранаў. Нарадзіўся ў Верхнім Рэйне. З [[1757]] года служыў у [[гэсэн]]скай, [[браўншвэйг]]скай і [[Прусія|прускай]] арміях, з [[1762]] па [[1763]] гг. - [[генэрал-кватэрмэйстр]] прускай арміі. Удзельнічаў у [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайне]]. З [[1769]] г. перайшоў на расейскую службу, удзельнічаў расейска-турэцкай вайне [[1768]]-[[1774]] гг. У [[1772]] г. прызначаны генерал-кватэрмэйстрам (начальнікам Генштаба). У [[1783]] г. быў прызначаны кіраўніком Артылерыйскага і інжынэрнага шляхецкага кадэцкага корпуса.
 
Баўэр кіраваў фартыфікацыйнымі працамі ў [[Дортмунд]]зе, [[Нарва|Нарве]], [[Пярнава|Пярнаве]]. Высунуў праект ўмацаваньня заходняй мяжы Расейскай імпэрыі. У [[1780]] г. пасьля інспэкцыі заходняй мяжы адхіліў раней складзеную канцэпцыі, паводле якой меркавалася ўзьвесьці [[Фартэцыя|фартэцыі]] ў [[Полацак|Полацк]]у, [[Сенна]] і [[Магілёў|Магілёве]], і ўзьвесьці фартэцыі ў [[Будзілава|Будзілаве]], [[Талачын]]е і, [[Рагачоў|Рагачове]], [[Дрыса|Дрысе]], [[Дынабург]]у, рэканструяваць сапежынскую фартэцыю ў [[Стары Быхаў|Старым Быхаве]]. Аднак ніводная з прапанаваных Баўэрам фартэцыяў не была пабудаваная.
 
== Літаратура ==