Тадэвуш Кандрусевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: en:Tadeusz Kondrusiewicz (archbishop); касмэтычныя зьмены
афармленьне
Радок 1:
{{Асоба
|імя = Тадэ́вушТадэвуш Кандрусе́вічКандрусевіч
|арыгінал імя =
|партрэт = Kandrusievich.jpg
|апісаньне =
|род дзейнасьці = каталіцкі гіерарх
|дата нараджэньня = [[3 студзеня]] [[1946]]
|месца нараджэньня = {{Сьцяг БССР 1940}}, мяст. [[Адэльск]], [[Гарадзенскі раён]], [[БССР]]
|дата сьмерці =
|месца сьмерці =
}}
'''Тадэ́вуш Кандрусе́віч''' (нарадзіўся [[3 студзеня]] [[1946]], мяст. [[Адэльск]], [[Гарадзенскі раён]]) — [[Каталіцкі Касьцёлкаталіцтва|каталіцкі]] [[арцыбіскуп]]-[[мітрапаліт]] [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|Менска-Магілёўскі]].
 
== Сьвецкае жыцьцё ==
Сын Ігнацыя ([[1906]]-[[1985]]) і Ганны з Шустаў ([[1911]]-[[1999]]) Кандрусевічаў, меў сястру Марыю Бурыху ([[1949]]-[[1997]]).
 
У [[1962]] годзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт [[ГародняГорадня|Гарадзенскага]] пэдагагічнага інстытуту, адкуль праз год павінен быў сысьці ў сувязі з абвінавачваньнямі ў рэгулярным наведваньні касьцёлу і ўдзелу ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектна-будаўнічай арганізацыі ў ГародніГорадні, у [[1964]] паступіў на энэргамашынабудаўнічы факультэт [[Ленінградзкі політэхнічны інстытут|Ленінградзкага політэхнічнага інстытутаінстытуту]], які скончыў ў [[1970]] на «выдатна», атрымаў дыплём інжынэра-мэханіка па спэцыяльнасці «гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі». Працаваў інжынэрам на [[Вільня|Віленскім]] заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынэраў атрымаў аўтарскае пасьведчаньне на вынаходку «Прамысловы ўзор спэцыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для [[ВАЗ|Волскага аўтамабільнага завода]]».
 
== Служба ў Летуве й Беларусі ==
У [[1976]]-[[1981]] навучаўся ў Духоўнай сэмінарыі ў [[Коўна|Коўне]]. [[31 траўня]] [[1981]] прыняў сьвятарскае пасьвячэньне з рук біскупа [[Людас Павілоніс|Людаса Павілоніса]]. У [[1981]][[1986]] быў вікарыем у віленскім касьцёле сьв. Тарэсы пры [[Вострая Брама|Вострай Браме]], у [[1986]][[1987]] — парафіі Маці Божай Шкаплернай у [[Друскенікі|Друскеніках]], у [[1987]][[1988]] — у віленскім касьцёле Сьвятога Духа. [[13 лютага]] [[1988]] прызначаны пробашчам гарадзенскіх парафіяў Маці Божай Анёльскай і сьвятога Францішка Ксавэрыя (катэдра). У [[1985]] на тэалягічным факультэце ў Коўне атрымаў ступень ліцэнцыята тэалёгіі, абараніўшы працу на тэму «Вучэньне Дагматычнай канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору Lumen Gentium пра Касьцёл». У [[1988]] тамсама абараніў дысэртацыю на тэму «Паглыбленьне вучэньня пра Касьцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабору і ў яго дакумэнтах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалёгіі.
 
[[25 ліпеня]] [[1989]] [[Ян Павал Другі|Папа Ян Павал ІІ]] прызначыў яго тытулярным біскупам [[Гіпон Зарыцкі (тытулярная катэдра)|Гіпона-Зарыцкім]] і апостальскім адміністратарам [[Менская дыяцэзія|Менскай дыяцэзіі]]. Біскупскую сакру, якая адбылася [[20 кастрычніка]] [[1989]] у базыліцы сьвятога Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча ''Quis ut Deus'' — «Хто ж як Бог». Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі заснаваў Гарадзенскую вышэйшую духоўную сэмінарыю, спрыяў вяртаньню і адкрыцьцю каля 100 раней зачыненых касьцёлаў і прычыніўся да выданьня «Парадку Імшы» і «Катэхізісу» на [[беларуская мова|беларускай мове]], распачаўшы такім чынам справу адраджэньня Касьцёла ў Беларусі.
 
== Служба ў Расеі ==
[[13 красавіка]] [[1991]] менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Эўрапейскае часткі [[Расея|Расеі]]. У [[1994]][[1999]] — член [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]]. За час яго біскупскага служэньня ў Расеі ў Міністэрстве юстыцыі РФ была афіцыйна зарэгістраваная Апостальская Адміністратура для каталікоў лацінскага абраду, што дало ёй правы юрыдычнай асобы; была праведзена юрыдычная рэгістрацыя вялікай колькасьці адноўленых парафіяў і іншых касьцёльных структураў. У [[1991]] у Маскве быў заснаваны Каледж каталіцкае тэалёгіі імя сьвятога [[Тамаш Аквінскі|Тамаша Аквінскага]], 3 філіялы якога дзейнічаюць у іншых гарадах (выдаецца часопіс «Puncta...Puncta…», раней — «Theologia»); у [[Санкт-Пецярбург]]у заснавана «Радыё Марыя»; у [[1993]] у Санкт-Пецярбургу адкрытая Вышэйшая духоўная сэмінарыя «Марыя — Каралева Апосталаў».
 
Пасьля падзелу Адміністратуры [[23 лістапада]] [[1999]] прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Поўначы Эўрапейскае часткі Расеі. У лютым 1999 абраны СтаршынёюСтаршынём новастворанае [[Канфэрэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Расейскае Фэдэрацыі|Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расейскае Фэдэрацыі]]. [[11 лютага]] [[2002]] апостальская адміністратура была ўзьведзеная ў ранг архідыяцэзіі з назваю [[архідыяцэзія Божае Маці]] і з катэдрай у [[Масква|Маскве]], і Тадэвуш Кандрусевіч стаў яе першым ардынарыям. Дзякуючы яго намаганьням у Расеі распачала працу дабрачынная арганізацыя «[[Caritas]]», былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтр «Истина и жизнь», [[салезіянцы|салезіянскі]] і [[францішкане|францішканскі]] выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка (выдадзена больш за 600 найменьняў тэалягічнае, рэлігійнае, філязофскае і літургічнае літаратуры), заснаваныя штотыднёвая каталіцкая газэта «[[Свет Евангелия]]», Літургічная камісія, якая рыхтуе пераклады літургічных тэкстаў на [[расейская мова|расейскую мову]], Катэхетычная камісія і камісія па справах сям’і. У [[1999]] абраны сапраўдным сябрам (акадэмікам) Міжнароднае акадэміі навук Эўразіі.
 
== Арцыпастырская служба ў Беларусі ==
Радок 36:
|папярэднік = [[Казімер Сьвёнтак]]
|назва = [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|Арцыбіскуп Менска-Магілёўскі]]
|гады = [[2007]] -
|наступнік = —
}}
{{Канец блёку}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bkond.html Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy»]
Радок 45 ⟶ 46:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кандрусевіч, Тадэвуш}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 3 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1946 годзе]]