Сьпіс элемэнтаў фартыфікацыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: de:Liste von Fachbegriffen im Festungsbau
Wouk (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 14:
;[[Байніца]] або стрэльніца:адтуліна ў сьцяне абарончага збудаваньня для вядзеньня вагню са стралковай зброі (''закрытая байніца'') або між [[зубцы|зубцамі]] ў завяршэньні замкавых сьценаў ці вежаў (''адкрытая байніца'').
;[[Барбакан]] ([[Нямецкая мова|ням.]] ''Barbakane'') :перадбрамнае ўмацаваньне з унутраным дваром і баявой галерэяй па пэрымэтры звычайна цыліндрычнае або падковападобнае ў пляне. У адрозненьні ад ''барбакана'' [[Перадбрам'е|перадбрам'е]] было менш разьвіта і мела меншыя памеры.
;[[Барбэт]] ці банк ([[Француская мова|фр.]] ''barbette'', [[Нямецкая мова|ням.]] ''Geschutzbank'') :насып ці ўзвышэнне ля [[бруствэр]]а для гарматаў, якія страляюць праз бруствэр.
;[[Бастыён]] ([[Лацінская мова|лац.]] ''bastillio''; [[Француская мова|анг.]] ''bastion''; [[Ангельская мова|анг.]] ''bastion'') :выступаючая частка вала абарончага збудаваньня паліганальнай формы (трохкутная, пяцівугольная, серпавідная ці ромбавідная). На ''бастыён'' разьмяшчалася абарончая артылерыя для абстрэлу ворага на далёкай адлегласьці і флянкаваньня сумежных [[курціна]]ў і ''бастыёнаў''.
;[[Бастэя]] :абарончае збудаваньне ў форме землянога насыпу альбо каменнай двухпавярховай вежы формы паўкруга ці падковы, высунутай за пэрымэтр умацаваньняў. Элемэнт позьнесярэднявечнай абарончай фартыфікацыі: пераходная форма ад [[Вежа|вежы]] да [[бастыён]]а.