Юрка Гаўрук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д стыль
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д + выява
Радок 1:
[[Выява:Jurka Haŭruk.jpg|thumb|210пкс|Юрка Гаўрук]]
'''Ю́рка (Ю́рый) Па́ўлавіч Гаўру́к''' ([[6 траўня]] [[1905]], [[Слуцак]], [[Мінская губэрня]] — [[18 лютага]] [[1979]], [[Менск]]; псэўданім С.Дробуш) — [[Беларусь|беларускі]] перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр. Патрыях беларускага нацыянальнага перакладу.
 
== Біяграфія ==
[[Image:F. Šyler. Bałady. Ju. P. Haŭruk (vokładka).jpg|thumb|140px|Вокладка зборніка баладаў Фрыдрыха Шылера ў перакладзе Ю. П. Гаўрука]]
Нарадзіўся ў сям'і служачага. З [[1915]] сям'я Гаўрука ў бежанстве ў [[Пскоў|Пскове]]. Скончыў слуцкую школу 2-ой ступені ([[1921]]), Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава ў [[Масква|Маскве]] ([[1925]]). З [[1924]] запісваў на Случчыне беларускі фальклёр. Зьяўляўся сябрам літаратурнага таварыства «Маладняк». Увосень 1925 абраны дацэнтам катэдры беларускае мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, пераехаў у [[Горкі]] (1925-[[1931]]). У 1931—[[1935]] дацэнт катэдры літаратуры Магілёўскага педынстытута, чытаў курс замежнае літаратуры і літаратур народаў [[СССР]]. Сябра СП СССР (з [[1934]]).
 
Арыштаваны [[8 лютага]] 1935 у [[Магілёў|Магілёве]]. Асуджанына [[28 красавіка]] 1935 асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў пазбаўленьня волі; высланы з Беларусі; больш за 20 гадоў працаваў на розных работах у [[Карэлія|Карэліі]], Усходняй Сібіры, Комі АССР. Рэабілітаваны Вярхоўным судом [[БССР]] [[27 лютага]] [[1958]]. Пераехаў у Менск. У [[1957]]—[[1967]] працаваў памочнікам галоўнага рэжысэра па літаратурнай частцы [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]]. У гэтым тэатры, а таксама ў тэатры імя Я.Коласа пастаўленыя ў яго перакладах п'есы з сусветнае клясыкі. Асабовая справа Ю. Гаўрука № 15523 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
 
Працаваў у галіне перакладаў з [[француская мова|францускай]], [[ангельская мова|ангельскай]], [[нямецкая мова|нямецкай]], п[[ольская мова|польскай]], [[расейская мова|расейскай]], [[украінская мова|украінскай]] на б[[еларускаябеларуская мова|беларускую мову]]. Дэбютаваў перакладам у 1925 (верш [[Генрых Гейнэ|Г. Гейнэ]] «Ткачы»). Свае творы друкаваў у часопісах «Аршанскі маладняк», «Маладняк», «Полымя» і інш. Пераклаў п'есы [[Шэксьпір|Ў. Шэкспіра]] «Сон у летнюю ноч» (1925, пастаўленая ў 1926), «[[Гамлет]]» (1935, 1964, пастаўленая ў 1946), «Атэла» (1954), «Канец - справе вянец» (пастаўленая ў 1964), «Кароль Лір» (1974), «Антоній і Клеапатра» (1982). У яго перакладзе ставіліся п'есы «Прыніжаныя і зьняважаныя» паводле [[Фёдар Дастаеўскі|Ф. Дастаеўскага]] ([[1957]]), «Ліса і вінаград» [[Бразылія|блазыльскага]] драматурга [[Гільерм Фігейрэд|Г. Фігейрэда]] (1957), «Забыты ўсімі» [[Назым Хікмэт|Н. Хікмета]] (1958), «Тысяча франкаў узнагароды» [[Віктор Гюго|В. Гюго]] (1962), «Мяцеліца» Л. Ляонава (1965), «Дзядзька Ваня» [[Антон Чэхаў|А. Чэхава]] (1965), «Мешчанін у дваранах» [[Мальер]]а (1967), «Улада цемры» [[Леў Талстой|Л. Талстога]] (1969), «Залатая карэта» Л. Ляонава (1971), «Багна» [[Аляксандар Астроўскі|А. Астроўскага]] (1972), «Доктар філасофіі» [[Браніслаў Нушыч|Б. Нушыча]] (1972), «Ноч памылак» [[Олівэр Голдсьміт|О. Голдсьміта]], «Выбух» І. Дварэцкага.
 
Напісаў зборнік краязнаўчых апавяданьняў «Вясковыя рыскі» (1926). Аўтар першае на Беларусі кніжкі паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў» (1928)<ref>Выданьне «Маладняка», у зборнік увайшлі творы Дж. Байрана, Ф. Шылера, [[Шарль Бадлер|Ш. Бадлера]], [[Ўолт Ўітмэн|Ў. Ўітмэна]], [[Пэрсі Шэлі|П. Шэлі]], [[Поль Вэплен|П. Верлена]], [[Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ|В. Гётэ]], А. Міцкевіча і іншых заходнеэўрапейскіх і амэрыканскіх паэтаў.</ref>. У [[1969]] выйшаў зборнік арыгінальных вершаў і перакладаў «Іскры з крэменя», у [[1975]] - зборнік выбраных перакладаў паэзіі «Агні ў прасторах», у [[1990]] - «Выбранае» (вершы і пераклады).