Розьніца паміж вэрсіямі «Анатоль Грыцкевіч»

д
пунктуацыя
(вікіфікацыя, дапаўненьне)
д (пунктуацыя)
'''Анато́ль Пятро́віч Грыцке́віч''' ([[31 студзеня]] [[1929]], [[Менск]]) — беларускі гісторык. Чалец-карэспандэнт [[Міжнародная акадэмія навук Эўразіі|Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі]] ([[1996]]), доктар гістарычных навук ([[1986]]), прафэсар ([[1987]]).
 
У [[1950]] скончыў [[Менскі мэдычны інстытут]]. У [[1955]] — [[Менскі пэдагагічны інстытут замежных моваў]], у [[1958]] — [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]]. 3 [[1959]] працаваў у інстытуце гісторыі АН Беларусі, з [[1975]] загаднік катэдры ў Менскім інстытуце культуры (з [[1993]] Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры), дырэктар [[Беларускі інстытут Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы|Беларускага інстытуту Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы]] ([[1996]]).
 
Дасьледуе гісторыю [[Беларусь|Беларусі]] пэрыяду фэадалізму, прыватнаўласьніцкія [[места|месты]], гістарыяграфію. Аўтар публікацыяў па гісторыі [[шляхта|шляхецкага стану]], генэалёгіі [[шляхта|шляхты]] і выбранцаў. Вывучае рэлігійныя праблемы ў [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]], становішча праваслаўнай царквы, вуніяцтва.<ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 489</ref>