Міхаіл Сямёнавіч Варанцоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 23:
'''Міхаі́л Сямёнавіч Варанцо́ў''' ([[1782]]—[[1856]]) — [[Расея|расейскі]] дзяржаўны дзеяч, [[граф (тытул)|граф]], а з [[1845]] г. [[сьвятлейшы князь]], [[генэрал-фельдмаршал]], [[генэрал-ад'ютант]]; ганаровы член Пецярбургскай [[Акадэмія навук|Акадэміі навук]] ([[1826]]); [[Новаросія|новароскі]] і [[Бесарабія|бесарабскі]] [[генэрал-губэрнатар]] ([[1823]]—[[1844]] гг.). Спрыяў гаспадарчаму разьвіцьцю краю, разбудове Адэсы і іншых местаў. У [[1844]]—[[1854]] гг. намесьнік на [[Каўказ]]е. Сын С. Р. Варанцова.
 
== БіяграфіяПершыя гады ==
 
=== Першыя гады ===
 
Міхаіл Варанцоў нарадзіўся 19 (30) траўня [[1782]] г. у [[Санкт-Пецярбург]]у, дзяцінства і маладосьць правёў пры бацьку, Сямёну Раманавічу, у [[Лёндан]]е, дзе атрымаў выдатную адукацыю.
Радок 32 ⟶ 30:
Вярнуўся ў [[Расея|Расею]] ў [[1801]] годзе.
 
=== Пачатак вайсковай кар'еры ===
 
У [[1803]] - [[1804]] удзельнічае ў вайне на [[Каўказ]]е.
Радок 39 ⟶ 37:
У [[1809]] - [[1811]] Варанцоў прымае ўдзел у [[Турцыя|Турэцкіх]] кампаніях.
 
=== Айчынная вайна і замежны паход ===
 
У [[Айчынная вайна 1812|Айчынную вайну 1812]] Варанцоў прымаў удзел у бітве пад Смаленскам і [[Барадзінская бітва|пры Барадзіне]], быў паранены. Пасьля аздараўленьня вярнуўся ў войска і ўдзельнічаў у замежным паходзе расейскіх войскаў.
Радок 47 ⟶ 45:
З [[1815]] да [[1818]] Варанцоў быў камандзірам акупацыйнага корпусу ў [[Францыя|Францыі]].
 
=== Генэрал-губэрнатар Новаросіі ===
 
Па вяртаньні ў [[Расея|Расею]] Варанцоў камандаваў 3-м пяхотным корпусам, а [[7 траўня]] [[1823]] прызначаны [[Новаросія|новароскім]] [[генэрал-губернатар]]ам і паўнамоцным намесьнікам [[Бесарабія|Бесарабскай вобласьці]].
Радок 57 ⟶ 55:
За часоў губэрнатарства графа Варанцова у [[Кішынёв]]е, а затым пад ягоным даглядам у Адэсе знаходзіўся ў высылцы ([[1820]]—[[1824]]) [[Аляксандар Пушкін|А.С. Пушкін]]. З прычыны таго, што ў Пушкина завязаўся раман з жонкай губэрнатара Елізаветай Ксавер'еўнай, народжанай графіняй Браніцкай (дачкой Францішка Ксавэрыя [[Ф. К. Браніцкі|Браніцкага]] граф зрабіўся аб'ектам шматлікіх зьедлівых, хоць далёка не заўсёды справядлівых эпіграмаў Пушкіна: «Сказали раз царю, что наконец…», «Полу-милорд, полу-купец…», «Певец Давид хоть ростом мал…», «Не знаю где, но не у нас…»; Пушкін высмейвае ў іх ганарлівасьць, сэрвільнасьць (на ягоны погляд) і [[англаманія|англаманію]] губэрнатара.
 
=== Каўказкая война ===
 
У [[1844]] Варанцоў быў прызначаны галоўнакамандуючым войскаў на [[Каўказ]]е и [[намесьнік]]ам каўказкім, зь неабмежаванымі паўнамоцтвамі і захаваньнем папярэдніх пасадаў. Пад ягоным кіраўніцтвам былі праведзеныя апэрацыі супраць [[Шаміль|Шаміля]].
Радок 66 ⟶ 64:
У [[1848]] Варанцовым быў заснаваны порт [[Ейск]].
 
=== Апошнія гады ===
У пачатку [[1853]] Варанцоў пакінуў пасаду на Каўказе і вярнуўся ў Адэсу.
[[26 жніўня]] [[1856]] у Дзень Каранацыі Імпэратара [[Аляксандар II|Аляксандра II]] Варанцоў быў узьведзены ў чын Генэрал-Фельдмаршала.