Крыстафэр Марла: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →Біяграфія: выпраўленьне спасылак |
|||
Радок 26:
Марла нарадзіўся [[16 лютага]] [[1564]] г. у [[Кентэрбэры]], у сям'і шаўца. У родным горадзе наведваў кентэрбэрыйскую Каралеўскую школу, затым вучыўся ў Кэмбрыджы. Скончыў Коледж Цела Хрыстова ў Кембрыджскім унівэрсытэце, стаўшы бакаляўрам (1584), а затым — відаць, па пратэкцыі кіраўніка сакрэтнае службы [[Фрэнсыс Ўолсынгэм|Ф. Ўолсынгэма]] — магістрам (1587). Сувязь Марла з апошнім відаць і тлумачыць шмат вольнасьцяў у яго паовдзінах яшчэ падчас вучобы ў Кэмбрыджы. Так ён здолеў безтурботна пакінуць Кэмбрыдж, як тое было зь лютага па чэрвень 1587 г. Ніхто ня ведаў, дзе Марла ўвесь гэты час знаходзіўся. Гэта сайшло яму з рук відаць ня без заступства ўплывовых асобаў Лёндана. Як сьцьвярджаюць многія дасьледчыкі біяграфіі ангельскага паэта і драматурга, у тым ліку і Я. Чарняк у сваёй кнізе «Пяць стагодзьдзяў таемнае вайны» па заданьню Ўолсінгэма Марла выконваў нейкую таемную місыю ў Эўропе. Яго мэтай было сабраць падрабязную інфармацыю аб дзейнасьці ангельскага каталіцкага падпольля ў Францыі, якое імкнулася кінуць выклік пратэстанцкаму рэжыму каралеву Элізабэты I.
Пазьней Крыстафэр Марла пераехаў у Лёндан і заняўся актыўнай літаратурнай дзейнасьцю. Тады ж уступіў у літаратурны кружок драатургаў «Унівэрсытэцкія ўмы», куды ўваходзілі паэты [[Джон Лілі|Д. Лілі]], [[Томас Нэш|Т. Нэш]], [[Робэрт Грын|Р. Грын]], Дж. Піл і [[Томас Лодж|Т. Лодж]]. Тады ж была пастаўленая яго першая трагедыя «Тамэрлян вялікі, скіфскі пастух». Прыблізна з гэтага часу яго стасункі з урадам стромка мяняюцца. Вальнадумны кружок
{{Накід|Пісьменьнік}}
|