Аляксандар Ельскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Алякса́ндар Ка́рлавіч Е́льскі''' ([[16 чэрвеня]] [[1834]], вёска [[Дудзічы (Менская вобласьць)|Дудзічы]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павету]], цяпер [[Пухавіцкі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] — [[10 верасьня]] [[1916]]) — беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст. Чалец Акадэміі ведаў у [[Кракаў|Кракаве]] ([[1892]]).
 
У [[1852]] скончыў [[Менск]]ую гімназію. Дасьледаваў гісторыю, этнаграфію, фальклёр, мову і літаратуру Беларусі. У «[[Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў|Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў]]» апісаў мясцовасьці амаль усіх беларускіх паветаў, дзе называў мясцовыя гарадзішчы, курганы, замчышчы, земляныя валы. У [[1864]] у сваім маёнтку [[Замосьце (Пухавіцкі раён)|Замосьце]] (Ігуменскі павет) арганізаваў прыватны краязнаўчы музэй, у фондах якога было каля 7 тыс. кніжак, 20 тыс. рукапісаў, больш за 1 тыс. гравюраў, калекцыя жывапісных палотнаў, зборы манэтаў, мэдалёў, прадметаў археалягічных знаходак.
 
Выдаў зборнік «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавэндаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народу» ([[1908]]). Аўтар працаў: «Пра беларускую гаворку» ([[1885]]), «Слоўца пра матэрыялы для вывучэньня беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» ([[1886]]), «Адам Міцкевіч на Беларусі» ([[1890]]) і іншых паэтычных і празаічных твораў на беларускай мове.