Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Белару́ская Нацыяна́л-Сацыялісты́чная Па́ртыя''' ('''БНСП''') — беларуская [[нацыяналізм|нацыяналістычная]] арґанізацыя, якая існавала з [[1933]] па [[1943]] год.
 
БНСП была створаная ў [[1933]] годзе. Старшынём быў абраны [[Фабіян Акінчыц]], у кіраўніцтва партыі таксама ўваходзілі [[Уладзіслаў Казлоўскі|Ўладзіслаў Казлоўскі]], [[Альбін Стэповіч]], [[Павал Арцішэўскі]], [[Лявон Дубейкаўскі]], [[КанстантыКастусь Юхневіч]], [[Алёйзы Пецюкевіч]] і [[Антон Сапко]]. Партыяй выдавалася ґазэта «[[Новы шлях]]», якая рэдагаваўся Ўладзіславам Казлоўскім.
 
Напачатку партыя арыентавалася на [[Адольф Гітлер|гітлераўскую]] [[Нямеччына|Нямеччыну]], і зьвязвала зь ёй свае палітычныя надзеі. Галоўным ворагам сябры партыі бачылі [[Жыды|жыдоў]] і [[Бальшавікі|бальшавікоў]], кіруючых [[СССР|Савецкім Саюзам]]. У сваім артыкуле «Жыды ў Беларусі» Фабіян Акінчыц пісаў, што жыды доўга прыгняталі эўрапейскія народы, аднак цяпер гэтыя народы паўстаюць усьлед за Нямеччынай, закладаючы пачатак «новай Эўропы». Яшчэ ў адным з артыкулаў ён пры дапамозе цытатаў з [[Талмуд|Талмуду]] прабаваў паказаць, што габрэі варожа ставяцца да астатніх людзей. «Па нашаму глыбокаму перакананьню, абапёртаму на абсэрвацыі жыдоўскага народу, гэты апошні імкнецца да сусьветнага панаваньня, каторае ён спадзяецца дасягнуць шляхам разбурэньня сучаснага грамадзкага ладу з адначасным маральным аслабленьнем усіх народаў». — пісаў С. Булат у «Новым Шляху»