Альбін Стаповіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:11, 18 верасьня 2006

Стаповіч Альбін (18941934) – беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі сьвецкі дзеяч. Брат Казімера Сваяка. Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці). Актыўны сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Кіраваў віленскай суполкай партыі, уваходзіў у яе адміністрацыйна-кіраўнічыя органы. У 19281930 гг. пасол сойму, сябра Беларускага пасольскага клюбу. Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі».