Розьніца паміж вэрсіямі «Баляслаў Пачопка»

д
выпраўленьне спасылак
(вікіфікацыя, артаграфія)
д (выпраўленьне спасылак)
'''Баляслаў Пачопка''' ([[13 кастрычніка]] [[1884]], засьценак Уляны Рукойненскай гміны [[Віленскі павет|Віленскага павету]] — [[26 сьнежня]] [[1940]], мяст. [[Целяханы]], цяпер [[Івацэвіцкі раён|Івацэвіцкі р-н]]) — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзеяч — сталы аўтар газэты [[«Наша ніва»]], рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газэты [[Biełarus (1913)|«Biełarus»]] (1913—1915[[1913]]—[[1915]]), складальнік і выдавец беларускага малітоўніка «Boh z nami» ([[1915]]) і першай беларускай граматыкі («Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka», распрацавана ў [[1915]]; надрукавана ў Вільні, у друкарні [[«Homan»]] у сакавіку [[1918]]). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю батлейкі ў Беларусі.
 
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: ''B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў'' і інш.
У [[1905]]—[[1907]] навучаўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, для вучобы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна [[Магдалена Радзівіл]], якая падтрымлівала беларускі рух. У [[1907]] вымушаны быў перарваць навучаньне ў семінарыі. Афіцыйна — па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.
 
З [[1907]] Баляслаў Пачопка ў Пецярбургу, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б.Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка [[Кернава|Кернава]] на Віленшчыне. У [[1911]] у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамен за курс 8 клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.
 
Ад далейшых студыяў у Віленскай сэмінарыі адмовіўся і 31 студзеня [[1912]] ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, зь якой меў сем дзяцей.
З [[1911]] жыве ў Вільні, працуе ў рэдакцыях беларускіх выданьняў [[Наша ніва|«Наша ніва»]] і «Biełarus», а таксама таксама як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай катaліцкай газэты «Biełarus» (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы з пятага нумару (№ 1, [[1914]]) быў яе рэдактарам і выдаўцом.
 
Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва ў Вільні. Са сьнежня [1915] стаў адным з выкладчыкаў арганізаваных намаганьнямі [[Алаіза Пашкевіч (Цётка)|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]], Івана і Антона Луцкевічаў ды інш., першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў. Працаваў у Вільні ў Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны.
 
У кастрычніку 1915 зь Вільні разам зь сям’ёй пераехаў у Сьвіслач, каб з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў разам з іншымі дзеячамі стварыць там першую беларускую настаўніцкую семінарыю. Зьяўляўся яе дырэктарам, хоць фармальна яе кіраўніком быў немец Бэндзеха.