Розьніца паміж вэрсіямі «Баляслаў Пачопка»

145 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
вікіфікацыя, артаграфія
(вікіфікацыя, артаграфія)
'''Баляслаў Пачопка''' ([[13 кастрычніка]] [[1884]], засьценак Уляны Рукойненскай гміны [[Віленскі павет|Віленскага павету]]  — [[26 сьнежня]] [[1940]], ммяст. [[Целяханы]], цяпер [[Івацэвіцкі раён|Івацэвіцкі р-н]])  — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзеяч  — сталы аўтар газэты [[«Наша ніва»]], рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газэты [[Biełarus (1913)|«Biełarus»]] (1913–19151913—1915), складальнік і выдавец беларускага малітоўніка «Boh z nami» (1915) і першай беларускай граматыкі («Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka», распрацавана ў 1915; надрукавана ў Вільні, у друкарні [[«Homan»]] у сакавіку 1918). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю батлейкі ў Беларусі.
 
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: ''B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў'' і інш.
 
Нарадзіўся ў незаможнай сялянскай каталіцкай сям'ісям’і Антона Пачопкі і Ганны з роду Гайдукевічаў, у якіх было пяць дзяцей. Ахрышчаны 21.10.1884 у рыма-каталіцкім касьцёле ў Лаварышках Віленскай дыяцэзіі. З малых гадоў любіў прыслугоўваць міністрантам у касьцёле і марыў стаць сьвятаром. Скончыў 4 клясы расейскай народнай вучэльні ў Рукойнях. З дапамогаю ксяндза з Лаварышак працягнуў навучаньне ў гімназіі ў Вільне. Пасьля шасьці клясаў гімназіі паступіў у [[1905]] у [[Віленская каталіцкая духовная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]].
 
У [[1905-]]—[[1907]] навучаўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, для вучобы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна [[Магдалена Радзівіл]], якая падтрымлівала беларускі рух. У [[1907]] вымушаны быў перарваць навучаньне ў семінарыі. Афіцыйна - — па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.
 
З [[1907]] Баляслаў Пачопка ў Пецярбургу, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б.Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка [[Кернава]] на Віленшчыне. У [[1911]] у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамен за курс 8 клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.
 
Ад далейшых студыяў у Віленскай семінарыісэмінарыі адмовіўся і 31 студзеня [[1912]] ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, ззь якой меў сем дзяцей.
 
З [[1911]] жыве ў Вільні, працуе ў рэдакцыях беларускіх выданьняў [[Наша ніва|«Наша ніва»]] і «Biełarus», а таксама таксама як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай катaліцкай газэты «Biełarus» (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы з пятага нумару (№ 1, [[1914]]) быў яе рэдактарам і выдаўцом.
 
Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва ў Вільні. Са сьнежня [1915] стаў адным з выкладчыкаў арганізаваных намаганьнямі [[Алаіза Пашкевіч (Цётка)|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]], Івана і Антона Луцкевічаў ды інш., першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў. Працаваў у Вільні ў Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны.
 
У кастрычніку 1915 зь Вільні разам зь сям'ёйсям’ёй пераехаў у Сьвіслач, каб з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў разам з іншымі дзеячамі стварыць там першую беларускую настаўніцкую семінарыю. Зьяўляўся яе дырэктарам, хоць фармальна яе кіраўніком быў немец Бэндзеха.
 
У [[Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя|беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы]], якая дзейнічала ў пэрыяд з 15.10.1916 па 15.11.1918 і за гэты перыяд падрыхтавала 144 беларускія настаўнікі, Баляслаў Пачопка выкладаў беларускую мову і лаціну. Падчас працы ў Сьвіслачы пачаў зьбіраць беларускія народныя песьні, якія плянаваў выдаць у зборніку "«Беларуская ліра"», аднак гэтая праца не была завершана і сёньня лёс яе невядомы.
 
Летам 1920, падчас кароткага панаваньня бальшавікоў, вымушаны быў хавацца ад магчымых рэпрэсіяў і жыў на нелегальным становішчы пад страхой аднаго з гаспадарчых будынкаў.
 
Пасьля ліквідацыі польскімі ўладамі беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы і беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах Ваўкавыскага павету: у в. Вільчукі ([[1920-]]—[[1922]]), в. Масюкі ([[1922-]]—[[1926]]). Выкладаў у старэйшых клясах прадметы гуманістычнага цыклю: гісторыю, рэлігію і польскую мову. У [[1923 ]] г. для пацьвярджэньня кваліфікацыі настаўніка скончыў педагагічныя курсы ў Лідзе. Займаўся рэлігійна-выхаваўчай працай з дзецьмі, рыхтаваў з імі розныя імпрэзы з вершамі і песьнямі, у тым ліку і яго ўласнымі. Некаторыя з іх былі надрукаваны невялікім зборнічкам, аднак большасьць загінула.
 
У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня Уніі ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-рэдэмптарыста [[Мікалай Чарнецкі|Мікалая Чарнецкага]] (пазьней - — біскупа, Апостальскага візітатара неаўніяціх парафіяў у Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў Рым і вясною [[1921]] атрымаў асабісты дазвол ад папы БенядыктаБэнэдыкта XV. З [[1921]] аднавіў свае тэалагічныя студыі - — у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Львове, дзе 5 гадоў вучыўся завочна. [[18 ліпеня]] [[1926]] быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня - — на сьвятара ў царкве сьв. Юра ў Львове. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]].
 
23.08.1926 рыма-каталіцкі біскуп Пінскі [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго "«выконваючым абавязкі вікарыя Целяханскай парафіі для аблугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзідэнцыяйрэзыдэнцыяй у [[Бабровічы|Бабровічах]]"».
 
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канферэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу ([["«Da Złučeńnia"»]], [["«Przegląd Wileński"»]]). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфіувцыйны працэс). У [[1938]] уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала [[Магдалена Радзівіл]]). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.
 
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў ззь вядомым славістам з прафэсарам Брэслава (Уроцлава) [[Рудольф Абіхт|Рудольфам Абіхтам]], ззь якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
 
З прыходам Саветаў у 1939 пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям'ю, а ў лютым 1940, калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая аперацыя НКВД па дэпартацыі ў Сібір, у яго царкве адбыўся пагром. Праз некалькі тыдняў спрабавалі абвінаваціць яго ў крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні 1940 сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня 1940) там памёр. Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у Целяханах.
 
З прыходам Саветаў у [[1939]] пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям'юсям’ю, а ў лютым [[1940]], калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая аперацыяапэрацыя НКВД па дэпартацыі ў Сібір[[Сыбір]], у яго царкве адбыўся пагром. Праз некалькі тыдняў спрабавалі абвінаваціць яго ў крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні [[1940]] сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня [[1940]]) там памёр. Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у Целяханах.
 
== Творы і працы ==
== Літаратура ==
* Ігар Бараноўскі. Помнік сьвятару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. С. 14—15.
* Piotr Poczopko. Kapłan unicki rodem z Wileńszczyzny. - — Jabłonna, 1999. 56(+12) S.
* Пётр Пачопка. Страчанае Палесьсе (Уніяцкая царква ў Бабровічах) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 3 (30), 2001, с. 14.