Розьніца паміж вэрсіямі «Баляслаў Пачопка»

няма апісаньня зьменаў
23.08.1926 рыма-каталіцкі біскуп Пінскі [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго "выконваючым абавязкі вікарыя Целяханскай парафіі для аблугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзідэнцыяй у [[Бабровічы|Бабровічах]]".
 
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канферэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу ([["Da Złučeńnia"]], [["Przegląd Wileński"]]). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфіувцыйны працэс). У 1938 уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала Магдалена Радзівіл). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.
 
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў з вядомым славістам з прафэсарам Брэслава (Уроцлава) [[Рудольф Абіхт|Рудольфам Абіхтам]], з якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
1679

зьменаў