Баляслаў Пачопка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 27:
23.08.1926 рыма-каталіцкі біскуп Пінскі [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго "выконваючым абавязкі вікарыя Целяханскай парафіі для аблугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзідэнцыяй у [[Бабровічы|Бабровічах]]".
 
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канферэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу ("Da Złučeńnia", "Przegląd Wileński"). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфіувцыйны працэс). У 1938 уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала Магдалена Радзівіл). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.
 
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў з вядомым славістам з прафэсарам Брэслава (Уроцлава) [[Рудольф Абіхт|Рудольфам Абіхтам]], з якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
Радок 39:
* Pačopka B. czaławiek na wyszynie swajej hodnaści. Wilnia, 1915. 87 s.
* P-ka B. Boh z nami. Biełaruski modliteŭnik. Wilnia, 1915. 264 s.
* B.P. Światy jozafatJozafat Kuncewicz. Wilnia, 1916. 16 s.
* Pačobka B. hramatykaHramatyka biełaruskaj mowy. Wilnia, 1918. 37 s.
* B.P. Wiazanka nowych piosenek religijno-patriotycznych. Wołkowysk, 1923. 8 s.
* Paczopka B. Jak wučyć nas wieryć i žyć świataja Chrystowaja Paŭsiudnaja Cerkwa? Wilnia, 1932. 16 s.