Баляслаў Пачопка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выпраўленьне спасылак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Баляслаў Пачопка''' ([[13 кастрычніка]] [[1884]], засьценак Уляны Рукойненскай гміны [[Віленскі павет|Віленскага павету]] — [[26 сьнежня]] [[1940]], м. [[Целяханы]], цяпер [[Івацэвіцкі раён|Івацэвіцкі р-н]]) — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзеяч — сталы аўтар газэты [[«Наша Ніва»]], рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газэты [[Biełarus (1913)|«Biełarus»]] (1913–1915), складальнік і выдавец беларускага малітоўніка «Boh z nami» (1915) і першай беларускай граматыкі («"Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka», распрацавана ў 1915; надрукавана ў Вільні, у друкарні [[«Homan»]] у сакавіку 1918). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю батлейкі ў Беларусі.
 
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў і інш.
Радок 31:
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў з вядомым славістам з прафэсарам Брэслава (Уроцлава) [[Рудольф Абіхт|Рудольфам Абіхтам]], з якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
 
З прыходам Саветаў у 1939 пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям'ю, а ў лютым 1940, калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая аперацыя НКВД па дэпартацыі ў Сібір, у яго царкве адбыўся пагром. Праз некалькі тыдняў спрабавалі абвінаваціць яго ў крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні 1940 году сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня 1940) там памёр. Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у Целяханах.