Розьніца паміж вэрсіямі «Баляслаў Пачопка»

13 441 байт дададзены ,  10 гадоў таму
дапаўненьне, выпраўленьне спасылак
д (стыль)
(дапаўненьне, выпраўленьне спасылак)
'''Баляслаў Пачопка''' ([[13 кастрычніка]] [[1884]], засьценак Уляны Рукойненскай гміны [[Віленскі павет|Віленскага павету]] — [[26 сьнежня]] [[1940]], м. [[Целяханы]], цяпер [[Івацэвіцкі раён|Івацэвіцкі р-н]]), з 1926 г. — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзеяч — сталы аўтар газэты [[Наша Ніва]], рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газэты [[Biełarus (1913)|«Biełarus»]] (1913–1915), аўтарскладальнік і выдавец беларускага малітоўніка «Boh z nami» (1915) і першай беларускай граматыкі (1915«"Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka», распрацавана ў 1915; надрукавана ў Вільні, у друкарні «Homan» у сакавіку 1918),. падрыхтаваўПадрыхтаваў і выдаў некалькішэраг беларускіх рэлігійных кніжак,. настаўнік,Пісаў дырэктарвершы першайпа-беларуску [[Сьвіслацкаяі беларускаяпа-польску, настаўніцкаязьбіраў сэмінарыя|беларускайбеларускі настаўніцкайфальклёр, сэмінарыідасьледаваў гісторыю батлейкі ў Сьвіслачы]] (1915–1918)Беларусі.
 
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў і інш.
 
Нарадзіўся ў незаможнай сялянскай каталіцкай сям'і Антона Пачопкі і Ганны з роду Гайдукевічаў, у якіх было пяць дзяцей. Ахрышчаны 21.10.1884 у рыма-каталіцкім касьцёле ў Лаварышках Віленскай дыяцэзіі. З малых гадоў любіў прыслугоўваць міністрантам у касьцёле і марыў стаць сьвятаром. Скончыў 4 клясы расейскай народнай вучэльні ў Рукойнях. З дапамогаю ксяндза з Лаварышак працягнуў навучаньне ў гімназіі ў Вільне. Пасьля шасьці клясаў гімназіі паступіў у 1905 у [[Віленская каталіцкая духовная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]].
 
У 1905-1907 навучаўся ў [[Віленская каталіцкая духовная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]], дзеы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна [[Магдалена Радзівіл]], якая падтрымлівала беларускі рух. У 1907 вымушаны быў перарваць навучаньне ў семінарыі. Афіцыйна - па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.
 
З 1907 Баляслаў Пачопка ў Пецярбургу, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б.Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка [[Кернава]] на Віленшчыне. У 1911 у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамен за курс 8-клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.
 
Ад далейшых студыяў у Віленскай семінарыі адмовіўся і 31 студзеня 1912 ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, з якой меў сем дзяцей.
 
З 1911 жыве ў Вільні, працуе ў рэдакцыях беларускіх выданьняў [[Наша ніва|«Наша ніва»]] і «Biełarus», а таксама таксама як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай катaліцкай газэты «Biełarus» (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы з пятага нумару (№ 1, 1914) быў яе рэдактарам і выдаўцом.
 
Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва ў Вільні. Са сьнежня 1915 стаў адным з выкладчыкаў арганізаваных намаганьнямі [[Алаіза Пашкевіч (Цётка)|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]], Івана і Антона Луцкевічаў ды інш., першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў. Працаваў у Вільні ў Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны.
 
У кастрычніку 1915 зь Вільні разам зь сям'ёй пераехаў у Сьвіслач, каб з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў разам з іншымі дзеячамі стварыць там першую беларускую настаўніцкую семінарыю. Зьяўляўся яе дырэктарам, хоць фармальна яе кіраўніком быў немец Бэндзеха.
 
У [[Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя|беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы]], якая дзейнічала ў пэрыяд з 15.10.1916 па 15.11.1918 і за гэты перыяд падрыхтавала 144 беларускія настаўнікі, Баляслаў Пачопка выкладаў беларускую мову і лаціну. Падчас працы ў Сьвіслачы пачаў зьбіраць беларускія народныя песьні, якія плянаваў выдаць у зборніку "Беларуская ліра", аднак гэтая праца не была завершана і сёньня лёс яе невядомы.
 
Летам 1920, падчас кароткага панаваньня бальшавікоў, вымушаны быў хавацца ад магчымых рэпрэсіяў і жыў на нелегальным становішчы пад страхой аднаго з гаспадарчых будынкаў.
 
Пасьля ліквідацыі польскімі ўладамі беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы і беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах Ваўкавыскагам павету: у в. Вільчукі (1920-1922), в. Масюкі (1922-1926). Выкладаў у старэйшых клясах прадметы гуманістычнага цыклю: гісторыю, рэлігію і польскую мову. У 1923 г. для пацьвярджэньня кваліфікацыі настаўніка скончыў педагагічныя курсы ў Лідзе. Займаўся рэлігійна-выхаваўчай працай з дзецьмі, рыхтаваў з імі розныя імпрэзы з вершамі і песьнямі, у тым ліку і яго ўласнымі. Некаторыя з іх былі надрукаваны невялікім зборнічкам, аднак большасьць загінула.
 
У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня Уніі ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-рэдэмптарыста [[Мікалай Чарнецкі|Мікалая Чарнецкага]] (пазьней - біскупа, Апостальскага візітатара неаўніяціх парафіяў у Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў Рым і вясною 1921 атрымаў асабісты дазвол ад папы Бенядыкта XV. З 1921 аднавіў свае тэалагічныя студыі - у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Львове, дзе 5 гадоў вучыўся завочна. 18 ліпеня 1926 быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня - на сьвятара ў царкве сьв. Юра ў Львове. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]].
 
23.08.1926 рыма-каталіцкі біскуп Пінскі [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго "выконваючым абавязкі вікарыя Целяханскай парафіі для аблугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзідэнцыяй у [[Бабровічы|Бабровічах]]".
 
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канферэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу ("Da Złučeńnia", "Przegląd Wileński"). У 1938 уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала Магдалена Радзівіл). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.
 
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў з вядомым славістам з прафэсарам Брэслава (Уроцлава) [[Рудольф Абіхт|Рудольфам Абіхтам]], з якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
 
З прыходам Саветаў у 1939 пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям'ю, а ў лютым 1940, калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая аперацыя НКВД па дэпартацыі ў Сібір, у яго царкве адбыўся пагром. Праз некалькі тыдняў спрабавалі абвінаваціць яго ў крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні 1940 году сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня 1940) там памёр. Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у Целяханах.
 
 
== Творы і працы ==
* Miatawyja listoczki (Apawiadańni). Wilnia, 1914. 31 s.
* Žyćсio papieža piusa X. Wilnia, 1914. 16 s.
* Pačopka B. czaławiek na wyszynie swajej hodnaści. Wilnia, 1915. 87 s.
* P-ka B. Boh z nami. Biełaruski modliteŭnik. Wilnia, 1915. 264 s.
* B.P. Światy jozafat Kuncewicz. Wilnia, 1916. 16 s.
* Pačobka B. hramatyka biełaruskaj mowy. Wilnia, 1918. 37 s.
* B.P. Wiazanka nowych piosenek religijno-patriotycznych. Wołkowysk, 1923. 8 s.
* Paczopka B. Jak wučyć nas wieryć i žyć świataja Chrystowaja Paŭsiudnaja Cerkwa? Wilnia, 1932. 16 s.
* Nowenna ku czci św. Józefata i litania do św. Józefata. Wilno, 1936.
* Modlitwa o wsławienie świętobliwego Zygmunta I-go Biskupa Pińskiego i życiorys biskupa Zygmunta Łozińskiego. Wilno, 1938.
* Krótkie nabożeństwo do Chrystusa Króla i Litania do Chrystusa Króla. Wilno, 1939.
 
== Літаратура ==
* Ігар Бараноўскі. Помнік сьвятару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. С. 14—15.
* Piotr Poczopko. Kapłan unicki rodem z Wileńszczyzny. - Jabłonna, 1999. 56(+12) S.
* Пётр Пачопка. Страчанае Палесьсе (Уніяцкая царква ў Бабровічах) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 3 (30), 2001, с. 14.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пачопка, Баляслаў}}
1679

зьменаў