Кляштар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Гл. таксама: дадатак
д выява сапраўды зачараваная, вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Monastery of Franciscan, Pinsk.JPG|міні|200 пкс|Кляштар францішканаў у [[Пінск|Пінску]]]]
'''Кля́штар''' (ад [[лацінская мова|лац.]] ''claustrum''  — замак, закрытае месца)  — [[Каталіцтва|каталіцкі]] манастыр.
 
Кляштары належалі да пэўных [[манаскі ордэн|манаскіх ордэнаў]]. Каталіцкія манахі-місіянэры і першыя адзінкавыя кляштары вядомыя на тэрыторыі сучаснае Беларусі зь сярэдзіны [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]]. Многія ўзьніклі неўзабаве пасьля хрышчэньня [[ВКЛ|Літвы]] ў [[1387]] годзе.
 
Найбольш старажытныя кляштары:
Радок 10:
[[Выява:Catholic Church in Połacak 1.jpg|міні|Кляштар дамініканаў у [[Полацак|Полацку]] (1774—1804)]]
Большасьць кляштараў заснаваная ў пэрыяд [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]], іх фундатарамі былі каралі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікія князі літоўскія]], [[магнат|магнаты]] ([[Сапегі]], [[Глябовічы]], [[Радзівілы]], [[Пацы]] і інш.), [[шляхта]]. Напрыканцы [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]] на беларускіх землях (акрамя [[Вільня|Вільні]]) дзейнічалі кляштары ды рэзыдэнцыі:
* [[аўгустыны|аўгустынаў]]  — 4,
* [[баніфраты|баніфратаў]]  — 4,
* [[бэрнардыны|бэрнардынаў]]  — 27,
* [[дамініканы|дамініканаў]]  — 50,
* [[капуцыны|капуцынаў]]  — 2,
* [[кармэліты|кармэлітаў]]  — 22,
* [[картэзіяны|картэзіянаў]]  — 1,
* [[марыяны|марыянаў]]  — 1,
* [[місіянэры|місіянэраў]]  — 4,
* [[рохіты|рохітаў]]  — 1,
[[Image:Wilno_klasztor_franciszkanów_ruiny.JPG|thumbміні|Кляштар францішканаў у [[Вільня|Вільні]]]]
* [[трынітарыі|трынітарыяў]]  — 6,
* [[францішкане|францішканаў]]  — 23,
* [[цыстэрыяны|цыстэрыянаў]]  — 3.
 
Таксама існавалі жаночыя кляштары:
* [[бэнэдыктыны|бэнэдыкцынак]]  — 5,
* [[бэрнардыны|бэрнардынак]]  — 4,
* [[брыгіты|брыгітак]]  — 2,
* [[цыстэрцыяны|цыстэрцыянак]]  — 1.
[[Выява:Catholic church of Franciscan 2, Ashmiany.jpg|міні|Францішканскі кляштар у [[Ашмяны|Ашмянах]]]]
Мэтаю заснаваньня кляштараў фундатары звычайна называлі [[місіянэрства]]; асаблівае становішча займалі [[езуіты|езуіцкія]] ды [[:be:піяры|піярскія]] [[калегіюм]]ы, якія вырашалі адукацыйныя задачы. Пры шматлікіх калегіюмах працавалі невялікія шпіталі.
 
Клясычны тып кляштару выпрацаваны ордэнам [[бэнэдыктыны|бэнэдыктынаў]]. Гэта быў замкнёны ансамбаль буды або памяшканьняў для жыцьця манаскае суполкі. Цэнтрам ансамблю быў [[касьцёл|касьцёл]]. Каля яго рабіліся абкружаныя крытаю галерэяю ([[клуатар|клуатрам]]) чатырохкутны двор, сад. З усходу да клуатра далучалася заля [[капітул]]а, з захаду  — кельлі, або [[дарміторыюм]]. Насупраць касьцёла будавалі трапезную залю ([[рэфэкторыюм]]). Астатнія будынкі (дом [[абат]]а, шпіталь, школа, гаспадарчыя пабудовы) разьмяшчаліся на тэрыторыі ў межах кляштарных муроў. Бэнэдыктынскі тып кляштару быў запазычаны большасьцю каталіцкіх [[ордэн]]аў і прыстасаваны адпаведна характару іх дзейнасьці.
 
Пераважная большасьць кляштараў зачыненая пасьля паўстаньняў [[Паўстаньне_1830—1831_гадоў|1830—31 гадоў]] і [[Паўстаньне_1863—1864_гадоў|1863—1864  гг.]] па абвінавачаньню ў нелаяльнасьці манахаў да уладаў. Апошнія кляштары дзейнічаюць у 1880—90-я. Іх жылыя будынкі найчасьцей прыстасоўвалі пад шпіталі, казармы, лякарні; іх касьцёлы ператвараліся ў парафіяльныя або перараблялі ў праваслаўныя храмы.
 
== Гл.Глядзіце таксама ==
* [[Бярозаўскі кляштар]]
* [[Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск)]]
Радок 42 ⟶ 43:
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭГБ|4}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
 
[[Катэгорыя:Хрысьціянская сакральная архітэктура]]