Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
: Зазірніце, калі ласна, па спасылцы => [[:be:Размовы з удзельнікам:MaximLitvin#Артур Вольскі і іншыя]]. Дзякуй.--[[Удзельнік:Алесь Гарадзенскі|Гарадзенскі]] 19:54, 11 сьнежня 2009 (UTC)
:: Дзякуй. Але, як на маю думку, непераканаўча. Глядзіце проста закон аб аўтарскім праве [http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=V19600370]. Калі аўтарства не пазначана, гэта ня значыць што тэкст не ахоўваецца аўтарскімі правамі (артыкул 9), аўтарскае права дзейнічае 50 гадоў нават для ананімных твораў. Калі гэтыя тэксты выкарыстоўваюцца ў «любых літаратурных даведніках», гэта таксама не дае права меркаваць, што тэкст знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці або не ахоўваецца аўтарскім правам (прынамсі з-за таго, што нам не вядома, на якіх правах і дамовах выкарыстоўваюцца там гэтыя тэксты). Калі тэкст складаецца зь пералікаў, гэта тым ня менш тэкст і аўтарскі твор і ён у любым выпадку падпадае пад дзеяньне закону, і, адпаведна, ахоўваецца ім. Пра кампаноўку зборнікаў размовы не ідзе, але аўтарскае права на любы артыкул (нават непадпісаны) з гэтага зборніка захоўваецца за аўтарам артыкула (артыкул 11). Калі тэкст скапіяваны нават з трох крыніцаў, то мы маем выпадак парушэньня аўтарскіх правоў адразу трох аўтараў, бо гэта аніяк не падпадае пад дзеяньне арыкула 19. Аўтарскія правы на кожны артыкул з зборніка Гардзіцкага могуць таксама належаць аўтарам гэтых артыкулаў — гэта ўсё трэба высьвятляць. Нават калі ўявіць, што ўсе аўтарскія правы належаць Гардзіцкаму, то тэкст ахоўваецца законам на працагу 50 гадоў пасьля ягонай сьмерці. Выдавецтва правільна піша — пад іншай назвай іншым словапісам — калі так, то ніякіх праблемаў, бо зьвесткі браць можна, але сам тэкст — не. У нашым жа выпадку мы бачым, што тэкст скапіяваны цэлымі абзацамі, ніякага «іншага словапісу» тут увогуле няма. Таму ніякіх аб’ектыўных доказаў таго, што тэкст з гэтых артыкулаў знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці або не ахоўваецца законам аб аўтарскім праве, я пакуль, на жаль, ня бачу. А пакуль гэта не даказана, тэкст у Вікіпэдыю капіяваць нельга. —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 21:05, 11 сьнежня 2009 (UTC)
::: Каротка, бракуе часу. Паводле Закону, інфармацыя не ахоўваецца АП, напр. інфармацыя пра час нараджэння, месцы вучобы, пералік твораў, узнагород -- АП не ахоўваецца. Прынцыпы, у т.л. змяшчэння/прэзентацыі інфармацыі, паводле Закону, таксама не ахоўваюцца, напр. алфавітны і храналагічны прынцыпы -- АП не ахоўваюцца. Прычым, інфармацыя і прынцыпы не ахоўваюцца, нават калі змешчаны ў творах, які самі ахоўваецца АП. У выпадку, які тут абмяркоўваецца, нават не маем твораў ахаваных АП. Менавіта таму, энцыклапедыі і даведнікі ахоўваюцца асобным артыкулам Закону цалкам, каб не было іх перадруку цалкам, бо большасць інфармацыі ў энц. АП не ахоўваецца, апроч тых артыкулаў, якія падпісаныя. Адно што, маем ''маральны'' абавязак пазначыць крыніцы адкуль інфармацыю гэту бралі. І, калі ласка, пацікаўцеся што такое ''словаспіс''. --[[Удзельнік:MaximLitvin|Максім Л.]] 13:48, 13 сьнежня 2009 (UTC)