Розьніца паміж вэрсіямі «Ёсіф Лянгбард»

11 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
д
робат зьмяніў: pl:Josif Łangbard; касмэтычныя зьмены
д (робат зьмяніў: pl:Josif Łangbard; касмэтычныя зьмены)
 
== Біяграфія ==
=== Раньнія гады ===
Нарадзіўся ў [[1882]] годзе ў мястэчку [[Бельск]] ў сям’і Гірша Лянгбарда. Бацька бачыў будучыню для сына ў камэрцыі, аднак малы Іосіф любіў маляваць.
 
=== Адукацыя ===
Бліскуча скончыўшы мясцовую гімназію, ён паступае на архітэктурнае аддзяленьне Адэскай мастацкай вучэльні, а ў 1907 перабіраецца ў [[Санкт-Пецярбург]], дзе пасьпяхова вытрымлівае іспыты ў Пецярбурскую акадэмію мастацтваў на архітэктурны факультэт. Сем гадоў працягвалася яго вучоба ў Пецярбургу, а архітэктура горада моцна паўплывала на далейшую творчасьць архітэктара. Сярод настаўнікаў Лянгбарда быў слынны [[Аляксандр Памяранцаў]] (спраектаваў будынак ГУМа ў [[Масква|Маскве]]). Менавіта пад яго кіраўніцтвам Лянгбард у [[1914]] абараняе дыплёмны праект «Будынак дзяржаўнага савету».
 
=== Пачатак архітэктурнай дзейнасьці ===
У час [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] Лянгбард працуе на фронце ў якасьці начальніка інжынэрнага атраду. Пад яго кіраўніцтвам ў гэты час паўстаюць земская ўправа ў [[Кастрама|Кастраме]], сельскагаспадарчы музэй і тэатар мініяцюраў у [[Петраград]]зе. Па заканчэньні вайны ён робіцца выканаўцам працаў будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе.
 
== 1930-я ==
У пачатку [[1930-я|1930-х]] Лянгбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі і Ўкраіне. Першым праектам, рэалізаваным Лянгбардам па прыездзе ў Менск, сталіцу БССР, стала будаўніцтва блізу 40 драўляных павільёнаў для Ўсебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы. Пасьля гэтага яго запрашаюць да праектаваньня забудовы цэнтральнай часткі горада. Лянгбард прапануе макеты трох будынкаў: [[Дом ураду (Менск)|Дом ўраду]], [[Тэатар опэры і балету (Менск)|Тэатар опэры і балету]] і Дом Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў). Праект [[Дом ураду (Менск)|Дому ўраду]] быў падрыхтаваны і зацьверджаны ў [[1929]] годзе, а з [[1930]] па [[1934]] гады ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. Леніну, распрацаваны Лянгбардам разам з Ленінградзкім скульптарам М. Манізерам. За гэты ансамбаль Іосіф Лянгбард атрымаў званьне «заслужанага дзеяча мастацтваў БССР».
 
У [[1935]] годзе Лянгбарду было даручана распрацаваць праект [[Дому Саветаў]] ў [[Магілёў|Магілёве]], куды неўзабаве меркавалася перанесьці сталіцу БССР. Будынак узводзіцца ў [[1938]]—[[1940]]-ыя гады. Пачынаючы з 1933, рэалізоўваюцца яшчэ два праекты архітэктара: [[Тэатар опэры і балету (Менск)|Тэатар опэры і балету]] на месцы былога Траецкага кірмашу і [[Цэнтральны дом афіцэраў (Менск)|Дом Чырвонай Арміі]] на падмурках колішняга [[Архіерэйскі палац (Менск)|архіерэйскага палацу]]. У [[1935]] годзе Лянгбард бярэцца за перапрацоўку праекту [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск)|Акадэміі навук БССР]], распрацаваны [[Георгій Лаўроў|Г. Лаўровым]].
 
== 1940-я ==
Пад час вайны працаваў над маскіроўкай будынкаў у [[Ленінград]]зе, жыў у Яраслаўскай вобласьці. У [[1944]] годзе вяртаецца ў разбураны [[Менск]]. Працаваў над плянамі рэканструкцыі [[Менск]]у і [[Гомель|Гомеля]]. У [[1949]] годзе за гэтую працу атрымаў «Ордэн Гонару». Разам з [[Міхаіл Бакланаў|М. Бакланавым]] распрацоўваў праект [[Кінатэатар Перамога (Менск)|кінатэатру «Перамога»]], скончанага ў [[1950]]-ым годзе.
 
[[Катэгорыя:Беларускія жыды]]
 
[[pl:Josif LangbardŁangbard]]
[[ru:Лангбард, Иосиф Григорьевич]]
[[uk:Лангбард Йосип Григорович]]
49 184

зьмены