Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 8:
Васiль Цяпінскі працягнуў гуманістычныя й культурна-асьветніцкія традыцыі [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], быў асабіста й ідэйна зьвязаны з [[Сымон Будны|Сымонам Будным]], падзяляў яго грамадзка-палітычныя й рэлігійныя погляды. Як і Сымон Будны, ён перайшоў з кальвінізму ў антытрынітарызм. У кнізе ''«Пра найважнейшыя артыкулы хрысьціянскае веры»'' Сымон Будны паведамляў, што ў [[1574]] годзе у доме ''«брата мілага Васіля Цяпінскага»'' адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сінод [[1578]] года, на якім Цяпiнскi адстойваў сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён лічыў, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсьцяў і пагрозы тыраніі – гэта ня грэх і не супярэчыць [[Біблія|Бібліі]], як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпiнскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.
 
=== Згадкі ў крыніцах. ПраблемаПраблематыка вызначэньня даты нараджэньня. ===
Імя Васіля Цяпiнскага разам з братамі Жданам і Іванам Войнамi ўпершыню згадваецца ў дакумэнтальных крыніцах [[1560-я|1560-х]] гадоў (тэстамэнт (завяшчаньне) маці [[1563]] года, працэс [[1564]] года з Ю. Осьцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпiнскiх – Сьвіраны).