Мар’ямпаль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: uk:Маріямполь
слушны прыназоўнік
Радок 43:
'''Мар’я́мпаль''' ([[Летувіская мова|па-летувіску]]: ''Marijampolė'') – горад у паўднёвай [[Летува|Летуве]], зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам [[Мар'ямпальскі павет|Мар’ямпальскага павету]], разьмяшчаецца на рацэ [[Шэшупа]]. Насельніцтва налічвае каля 47 тыс. чалавек, горад лічыцца сёмым па колькасьці насельніцтва горадам Летувы. Мар'ямпаль зьяўляецца цэнтрам этнаграфічнага рэгіёна [[Судовія]].
 
Горад знаходзіцца ўза 231 км ад [[Клайпеда|Клайпеды]], і уза 50 км на паўднёвы захад ад [[Коўна]], недалёка ад мяжы з [[Польшча]]й і [[Расея]]й.
 
Гісторыя горада пачынаецца ў [[1667]] годзе, калі у тутэйшай невялікай вёсцы дзейнічаў касьцёл. У [[1717]] годзе тут была пабудавана сядзіба старасты [[Прэны|Прэнаў]] графа Бутлера. У [[1750]] годзе граф запрасіў сюды мніхаў ордэна Марыянаў, якія заснавалі тут свой касьцёл і кляштар. [[23 лютага]] [[1792]] годзе кароль [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] дараваў паселішчу статус горада. Пасьля трэцяга падзела Рэчы паспалітай горад трапіў у склад [[Прусія|Прусіі]]. Пасьля перамогі Напаліона над Прусіяй Мар’ямпаль з [[1807]] да [[1815]] года ўваходзіў у склад Польскага каралеўства.