Віктар Шэйман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Popups: Выпраўленьне неадназначнасьці з Мікалай Корбут на Мікалай Пятровіч Корбут
Радок 70:
[[6 жніўня]] [[2008]] году пастановай ўрада №1110 вызвалены з пасады старшыні беларуска-вэнэсуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўня. Старшынём беларускай часткі камісіі прызначаны [[Уладзімер Сямашка|Ўладзімер Сямашка]], намесьнікам старшыні — міністар прамысловасьці [[Анатоль Русецкі]].
 
У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Упершыню з часу абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі Віктар Шэйман выведзены са складу Савбяса. Якія бы пасады В. Шэйман ні займаў (дзяржсакратара Савбяса, генэральнага пракурора або кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта), ён быў сталым чальцом Савету бясьпекі, пачынальна з 1994 году. Са складу Савбяса разам з Віктарам Шэйманом выведзеныя [[Генадзь Нявыглас]], [[Пётар Міклашэвіч]] і [[Мікалай Пятровіч Корбут|Мікалай Корбут]]. У яго ўведзеныя генпракурор [[Рыгор Васілевіч]], старшыня КДБ [[Вадзім Зайцаў]], кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта [[Уладзімер Макей|Ўладзімер Макей]] і міністар фінансаў [[Андрэй Харкавец]].<ref>[[Ежедневник]], [http://news.tut.by/politics/119083.html Шеймана вывели из состава Совбеза] {{ref-ru}}</ref>
 
У канцы студзеня [[2009]] году прэс-сакратар Рады бясьпекі Вікенцій Ключнік паведаміў, што В. Шэйман прызначаны памочнікам прэзыдэнта па адмысловых даручэньнях. Ён ня стаў удакладняць, калі адбылося прызначэньне і чым будзе займацца новы памочнік прэзыдэнта.<ref>[[БелаПАН]], [http://news.tut.by/politics/127625.html Шейман возвращается]{{ref-ru}}</ref>