Напад на Стоўпцы 1924 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Jim (гутаркі | унёсак)
Радок 4:
 
== Напад ==
Банда дывэрсійная ў сіле акалакаля 100 людзейчалавек, узброеных у кулямёты й гранаты, напала з тэрыторыі [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] на прымежнае, павятовае мястэчка [[Стоўбцы]]. Пасьля пераходу дзяржаўнай мяжы, бандыты зьнішчылі тэлеграфнае і тэлефоннае сувязі ды акружылі мястэчка патрулямі. Мэтай іх атакі было зьнішчэньне і рабунак ўсіх лякальных урадаў і інстытуцыі — староства, камэндатуры й пастарунку паліцыі, падатковага кіраваньня, пошты, чыгуначнае станцыі ды арышту, а таксама ліквідацыя іх супрацоўнікаў. Напад пачаўся каля 1 гадзіны ў ночы й працягвалася каля адзінай з палавінай гадзіны.
 
Першы адказаў агнём нападальнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Зараз патам далучыліся: дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт ды намесьнік старасты. Дывэрсанты адмяніліся і рушылі ў кірунку будынку пошты.
Радок 10:
Адначасова іншыя групы напалі на сядзібу паліцыі (камэндатуру) пры вуліцы Шпітальнай і пастарунак пры чыгуначнай станцыі. Фасады будынку камэндатуры пасьпяхова абараніў камісар Хлюдзіньскі. Аднак з тылу будынку, ў стайні 3 паліцыянтаў разглядаліся з коньмі. На відок нападальнікаў 2 укрылася, але трэці (Казімеж Квасьнеўскі) быў затрыманы і забіты. У гэты ж час на пастарунку бандыты забілі двух паліцыянтаў (Станіслаў Вайдэра, Люцыян Ростэк) і ранілі двух іншых (адзін, Рышард Матыяшкевіч, памёр у шпіталю). Дывэрсанты зьнішчылі тэлефоннаю станцыю, будынак кіраваньня чыгуначным рухам і будынак пошты, адкуль забралі шмат грошай ды каштоўныя паперы. У барацьбе бліз гэтых будынкаў загінула наступных трох паліцыянтаў (Ігнацы Корзюк, Павел Лісевіч, Бэрнард Фосс). Бандыты апанавалі таксама арышт і вызвалілі 18 затрыманых (усе патам вярталіся добраахвотна). Бандыты аграбілі некалькі магазынаў і памяшканьняў, а ў тартаку [[Кітаевічы]] забілі кіраўніка Гольдбаўма й забралі 7 коні.
 
Перасьлед войска за нападальнікамі пачаўся неадкладна. Зараз затрыманыя былі фурманкі з трафэямі і 3 бандытаў, а падчас аблавы дзесяткі іншых.
 
== Пахаваньне й працэс ==