Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д націскі
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 11:
Імя Васіля Цяпiнскага разам з братамі Жданам і Іванам Войнамi ўпершыню згадваецца ў дакумэнтальных крыніцах [[1560-я|1560-х]] гадоў (тэстамэнт (завяшчаньне) маці [[1563]] года, працэс [[1564]] года з Ю. Осьцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпiнскiх – Сьвіраны).
 
Датаваны [[1578]] годам партрэт Цяпінскага выклікае сумненьні адносна яго паходжаньні. Няма зьвестак аб вучобе Васіля Цяпінскага ў замежных унівэрсытэтах, што б безумоўна дало пэўныя падставы для больш дакладнага вызначэньня даты яго нараджэньня. Як сьведчаць знойдзеныя дакумэнты, у канцы [[1550-ыя|50-х]] – пачатку [[1560-ыя|60-х]] гадоў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо даволі сталага ўзросту (тэстамэнт маці напісаны ў [[1563]] г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў [[1530-я|30-я]] – пачатку [[1540-я|40-х]] гадоў XVI стагодзьдзя. У 50-х гадах XVI стагодзьдзя ён самастойна ўдзельнічаў у судовых працэсах і не быў малодшым сынам пад час складаньня тэстамэнту. У ім таксама згадваюцца яшчэ два сыны Матроны Мiкалаеўны – Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына.
 
=== Род Цяпінскіх ===