Прыпяцкае Палесьсе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца?, стыль
д артаграфія
Радок 1:
'''Прыпяцкае Палесьсе'''  — фізыка-геаграфічны раён [[Беларускае Палесьсе|Беларускага Палесься]], на поўдні [[Беларусь|Беларусі]], ва ўсходняй частцы [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай]], заходняй часткі [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]], на поўдні [[Менская вобласьць|Менскай]] і крайнім паўднёвым захадзе [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]] абласьцей. Працягласьць з захаду на ўсход ад 175 да 280  км, з поўначы на поўдзень ад 83 да 140  км. Вышыня 127 — 140 127—140 м, максымальная 174  м (заходнейна захад ад [[гарадзкі пасёлак|мястэчка]] [[Лагішын]] [[Пінскі раён|Пінскага раёну]]).
 
== Рэльеф ==
Нізінная тэрыторыя ўяўляе сабой сыстэму алювіяльных, [[абалона]]вых, азёрна-алювіяльных раўнін зь дзялянкамі водна-[[ледавік]]овых і [[марэна]]вых раўнін, моцна дэнудаваных краявымі ледавіковымі грудамі й [[града]]мі. Характэрна наяўнасьць буйных затарфаваных балотных масіваў і рэшткавых азёр. Азёрна-алювіяльныя раўніны працягнулася на паўночны захад уздоўж ракі [[Арэса]] да возера [[Чырвонае]] і паміж [[Сьцьвіга]]й і Ўбарцю (адносныя вышыні 0,5  — 2 м). Складзеныя пясковымі адкладаньнямі, перакрытымі маламагутным [[торф]]ам. Дзялянкі водна-ледавіковых раўнін разьмешчаныя на паўночным усходзе і паўночным захадзе і на левабярэжжа ракі [[Гарынь]]. Паверхня іх ускладненая эолавымі градамі вышынёй 3  — 5  м, асобнымі марэнавымі грудамі, невялікімі лагчынамі. Даліна Прыпяці ўлучае [[абалона|абалону]] і дзьве надабалонавыя тэрасы. Шырыня нізкай, забалочанай абалоны ад 2  — 3 да 8  — 9  км, пры ўпадзеньні Піны і Гарыні да 16  — 18  км. Першая алювіяльная надабалонавая тэраса плоская, месцамі ўскладненая эолавымі ўтварэньнямі, складзеная сярэдне- і дробназярновымі пяскамі. Другая (вышыня над зрэзам вады 7  — 15  м, шырыня ад 200 — 500 200—500 м да 18 км)  — цокальная плоскахвалістая, ускладненая эолавымі грудамі й градамі, рэшткамі марэнавай раўніны. Характэрныя адкрытыя травяныя балоты.
 
== Глебы ==
Характэрна стракатасць і мазаічнасьць глебаў ([[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]], [[дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы|дзярновыя забалочаныя]], [[абалонавыя глебы|абалонавыя]] і іншых).
 
== Гідрагарфія ==
Па тэрыторыі Прыпяцкага Палесься працякае рака [[Прыпяць]] зь левымі прытокамі [[Піна]], [[Ясельда]], [[Бобрык 1-ы]], [[Цна]], [[Лань]], [[Случ]], [[Пціч]], [[Трэмля]], [[Іпа]] і правымі  — [[Стыр]], [[Гарынь]], [[Сьцьвіга]], [[Убарць]] (нізоўі). Азёры: [[Чырвонае]], [[Выганашчанскае]], [[Чорнае]], [[Спораўскае]], [[Бабровіцкае]], [[Белае]]. Вадасховішчы: [[Салігорскае вадасховішча|Салігорскае]] (часткова), [[Локтышы]], [[Пагост]], [[Чырвонаслабадзкое]] на Морачы, [[Любанскае]] на Арэсе{{Няма крыніцы інфармацыі}}.
 
== Расьліннасьць ==
Лясістасьць у [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкім раёне]] да 57 %, на поўначы [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкага]] да 69 %, у [[Пінскі раён|Пінскім]] да 32 %. Пераважаюць [[хваёвыя лясы|хваёвыя]] (на выдмах), [[шыракаліста-хваёвыя лясы|шыракаліста-хваёвыя]], [[чорнаалешнікі|чорнаалешнікавыя]] лясы і [[дубровы]]. У паніжэньнях [[бярэзьнікі|пухнатабярозавыя]] і чорнаалешнікавыя лясы. Пад балотамі каля 23 % тэрыторыі (1/3 зь іх асушаюцца), пераважаюць нізінныя. Найвялікшыя балотныя масівы: [[Паддубічы]], [[Выганашчанскае балота]], [[Грычын]], [[Булеў Мох]], [[Хольча]], [[Аброўскае балота]], [[Межч]]. У [[абалона]]х зёлкавыя гідрамэзафітныя лугі зь дзялянкамі асотавых і абалонавых дуброваў, сустракаюцца буйназлакавыя мэзагідрафітныя лугі. Пад сельскагаспадарчымі ўгодзьдзямі каля 30 % тэрыторыі. У межах Прыпяцкага Палесься [[Прыпяцкі ляндшафтава-гідралягічны запаведнік]], [[Целяханская запаведна-паляўнічая гаспадарка]], 8 заказьнікаў.
 
== Літаратура ==
* Природа Белоруссии. Популярная энциклопедия.  — Мн.: БелЭн 1986.  600с600 с.: ил.
 
{{Фізыка-геаграфічныя правінцыі Беларусі}}