Сагі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 24:
== Сагі ў дачыненьні да Беларусі ==
 
Значнае месца ў сагах удзелена [[Полацак|Полацку]] (''Pallteskia'')<ref>[http://ulfdalir.narod.ru/literature/Melnikova_E_Geography/europe.htm Древнескандинавские географические сочинения. Сведения о Восточной Европе в древнескандинавских географических сочинениях.]</ref> і [[Дзьвіна|Дзьвіне]] (''Duna''), якая была адным з галоўных маршрутаў пранікненьня [[вікінгі|вікінгаў]] ва [[Усходняя Эўропа|Ўсходнюю Эўропу]]. З «сагаў пра ісьляндцаў» ''«Сага пра хростХрост»'' і ''«Татр пра Торвальда Вялiкага Падарожнiка»'' апавядаюць, у прыватнасьці, пра дзейнасьць у Полацку пачатку XI ст. [[Торвальд]]а, сына [[Кодран]]а. ''«Сага пра Хрост»'' дапушчае стварэньне першага ўсходнеславянскага манастыра менавіта ў Полацку.<ref>[http://epolotsk.com/page.php?id=604 Дэндра Андрей. Беларусь и её древняя столица Полоцк]</ref> Зьвесткі «сагаў пра старажытныя часы» ў дачыненьні да Беларусі альбо абсалютна фантастычныя, альбо іх храналёгія і пэрсаналіі значна скажоныя: «Сага пра Тыдрэка Бэрнскага» апісвае захоп Полацка правадыром гунаў [[Атыла]]м; «Сага пра Хрольва Пешахода» паведамляе пра конунга Рэгвіда, які стварыў у глыбокай старажытнасьці дзяржаву вікінгаў уздоўж усяго цячэньня Дзьвіны<ref>Тамсама, с.5</ref>.
 
З «каралеўскіх» саг для гісторыі Беларусі найбольшую цікавасьць уяўляе «Прадзь аб Эймундзе», бо там месьціцца найбольш зьвестак пра Полацкае княства часоў Брачыслава Ізяславіча — праўнука Рагвалода.<ref>[http://kryuja.org/artykuly/arche/sinkievicz_pounacz.html Аляксандар Сінкевіч. Вецер дзьме з поўначы] // [[15 чэрвеня]] [[2009]] г.</ref> Этас «Прадзь аб Эймундзе» паведамляе пра вікінга [[Эймунд Хрынгсан|Эймунда Хрынгсана]], які ўдзельнічаў у барацьбе [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]] з полацкім князем [[Брачыслаў Ізяславіч|Брачыславам Ізяславічам]] і нават нібыта пэўны час княжыў у Полацку<ref>Е.В. Пчелов. Древнейший Полоцк и полоцкие князья по письменным источникам.//Годнасьць. [http://www.nobility.by/publication/hodnasc/1997/2/index.shtml Выданьне Згуртаваньня Беларускай Шляхты. 1997 №2(4)], с.4</ref>.