Сагі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца
Радок 12:
* '''«Легендарныя сагі»''' альбо '''«Сагі пра старажытныя часы»''' (''Fornaldarsögur'') — сагі, якія злучаюць зерне гістарычнай ісьціны з фантастычнымі апавяданьнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэону. Зьяўляюцца найменш верагоднымі ў якасьці гістарычных крыніцаў. Найбольш вядомае з гэткіх саг лічыцца «[[Сага аб Вельсунгах]]».
 
* '''«Каралеўскія сагі»''' (''Konungasögur'') — сагі, у якіх апісываецца гісторыя [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], бо ў Ісьляндыі не было манархічнае ўлады. Да гэткае катэгорый адносяцца як асобныя сагі аб нарвэскіх каралях, такія як, напрыклад, «[[Сага аб Хаконе Хаканарсоне]]» ці «[[Сага аб Олаве Трюґвасоне]]», так і зводныя творы, характэрным і найбольш вядомым узорам якіх зьяўляецца «[[Хэймскрынгл]]» (''«Кола зямное»'')<ref>[http://feb-web.ru/feb/ivl/vl2/vl2-4762.htm Мелетинский. Исландские саги. — 1984]</ref> [[Сноры Стурлусан]]а. Таксама існуе ісьляндзкая сана аб каралях Даніі - «[[Сага аб Кнютлінгах]]». Ствараліся ў XII—[[13 стагодзьдзе|XIII стст.]], гістарычна найбольш верагодныя.
 
* '''«Сагі аб ісьляндцах»''' альбо '''«Радавыя сагі»''' (''Íslendinga sögur'') — сагі, у якіх распавядаецца аб жыцьці ісьляндцаў, іх гісторыі, узаемаадносінах іх радоў у так званы «век саг» — у перыяд з X па XI стст. (930-1030 гг.). Да гэтага тыпу адносяцца самыя вядомыя сагі, такія як «[[Сага аб Эґіле]]» (Egils saga Skallagrímssonar), «[[Сага аб Ньяле]]» (Njáls saga) - вяршыні ісьляндзкага этасу, адзін зь першых і найбуйнейшых пісьмовых помнікаў паўночнаэўрапейскае літаратуры (таксама «Сага аб Названых братах» (Fóstbrœðra saga), «Сага аб Бойцы ў Пустэчы» (Heiðarvíga saga), «Сага аб людзях з Ласосевай даліны» (Laxdæla saga), «[[Сага аб Ґісьлі]]» (Gísla saga Súrssonar), «Сага аб Ґунлаўґэ Зьмяіным Языку» (Gunnlaugs saga ormstungu), «Сага аб грэнляндцах» (Grœnlendinga saga), «Жыцьцё Сноры Ґодзі» (Ævi Snorra goða) і інш.). Запісаныя не раней за 13 стагодзьдзе.