Сагі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дадатак
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д выява
Радок 1:
[[Image:AM156fol p1.jpg|thumb|Першая старонка Сагі аб Графнкэле Ґодзі Фрэйры]]
'''Са́гі''' ([[стараісьляндзкая мова|ст.-ісьл]]: ''saga'', у множным ліку ''sögur'') — апавядальная форма [[Скандынавія|старажытна-скандынаўскага]] і [[Ірляндыя (выспа)|стараражытна-ірляндзкага]] [[эпасэтас]]у, якія зьяўляюцца мітычна-легендарнымі апавяданьнямі пра багоў і герояў у прозе, часта зь вершаванымі ўстаўкамі.
 
Верагодна, што назва ''saga'' паходзіць ад ісьляндзкага дзеяслова ''segja'' - мовіць, і абазначае як вуснае апавяданьне, так і аформленае ў пісьмовым выглядзе. Першапачаткова ў тсьляндцаў тэрмін «сага» ўжываўся ў дачыненьні да любога празаічнага апавяданьня, аднак у цяпершні час ён аб'ядноўвае сукупнасьць літаратурных помнікаў, якія былі запісаны ў пазначаны час.
Радок 13 ⟶ 14:
* '''«Каралеўскія сагі»''' (''Konungasögur'') — сагі, у якіх апісываецца гісторыя [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], бо ў Ісьляндыі не было манархічнае ўлады. Да гэткае катэгорый адносяцца як асобныя сагі аб нарвэскіх каралях, такія як, напрыклад, «[[Сага аб Хаконе Хаканарсоне]]» ці «[[Сага аб Олаве Трюґвасоне]]», так і зводныя творы, характэрным і найбольш вядомым узорам якіх зьяўляецца «[[Хэймскрынгл]]» (''«Кола зямное»'') [[Сноры Стурлусан]]а. Таксама існуе ісьляндзкая сана аб каралях Даніі - «[[Сага аб Кнютлінгах]]». Ствараліся ў XII—[[13 стагодзьдзе|XIII стст.]], гістарычна найбольш верагодныя.
 
* '''«Сагі аб ісьляндцах»''' альбо '''«Радавыя сагі»''' (''Íslendinga sögur'') — сагі, у якіх распавядаецца аб жыцьці ісьляндцаў, іх гісторыі, узаемаадносінах іх радоў у так званы «век саг» — у перыяд з с X па XI стст. (930-1030 гг.). Да гэтага тыпу адносяцца самыя вядомыя сагі, такія як «[[Сага аб Эґіле]]» (Egils saga Skallagrímssonar), «[[Сага аб Ньяле]]» (Njáls saga) - вяршыні ісьляндзкага эпасуэтасу, адзін зь першых і найбуйнейшых пісьмовых помнікаў паўночнаэўрапейскае літаратуры (таксама «Сага аб Названых братах» (Fóstbrœðra saga), «Сага аб Бойцы ў Пустэчы» (Heiðarvíga saga), «Сага аб людзях з Ласосевай даліны» (Laxdæla saga), «[[Сага аб Ґісьлі]]» (Gísla saga Súrssonar), «Сага аб Ґунлаўґэ Зьмяіным Языку» (Gunnlaugs saga ormstungu), «Сага аб грэнляндцах» (Grœnlendinga saga), «Жыцьцё Сноры Ґодзі» (Ævi Snorra goða) і інш.). Запісаныя не раней за 13 стагодзьдзе.
 
* '''«Сагі аб біскупах»''' — сагі, якія выкладаюць гісторыю [[каталіцтва|каталіцкае]] царквы ў Ісьляндыі. Дадзеныя сагі зьмяшчаюць вялікую колькасьць дакладнага гістарычнага матэрыялу аб дзеях ісьляндзкіх біскупаў.