Сагі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дадатак
Радок 1:
'''Са́гі''' ([[стараісьляндзкая мова|паст.-стараісьляндзкуісьл]]: ''saga'', у множным ліку ''sögur'') — апавядальная форма [[Скандынавія|старажытна-скандынаўскага]] і [[Ірляндыя (выспа)|стараражытна-ірляндзкага]] [[эпас]]у, якія ўяўляюць зь сябезьяўляюцца легендарнамітычна-мітычныялегендарнымі апавяданьніапавяданьнямі пра багоў і герояў у прозе, часта зь вершаванымі ўстаўкамі.
 
Як крыніцы па гісторыі [[Беларусь|Беларусі]] [[9 стагодзьдзе|9IX]]—[[11 стагодзьдзе|11XI стагодзьдзяўстст.]] найбольшую каштоўнасьць уяўляюць старажытна-ісьляндзкія сагі, якія пачаткова існавалі як вусныя паданьні і пачалі запісвацца на лаціне ў [[12 стагодзьдзе|12XII стагодзьдзіст.]] ісьляндзкімі каталіцкімі манахамі. Ісьляндзкія сагі ўмоўна падзяляюць на каралеўскія (створаныя ў 12—[[13 стагодзьдзе|13 стагодзьдзях]], апісваюць падзеі ў [[Нарвэгія|Нарвэгіі]] [[10 стагодзьдзе|10]]—11 стагодзьдзяў), гістарычна найбольш верагодныя; «сагі пра ісьляндцаў», запісаныя не раней за 13 стагодзьдзе, якія апавядаюць пра падзеі ў [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]] 10—11 стагодзьдзяў; так званыя «сагі пра старажытныя часы», найменш верагодныя як гістарычныя крыніцы, якія злучаюць зерне гістарычнай ісьціны з фантастычнымі апавяданьнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэону. Апроч «вялікіх» сагаў, вылучаюць таксама «татры» (даслоўна «пасмы», ці невялікія ўстаўныя сагі).
 
== Узроўні саг ==
 
Па абагульняючай тэматыцы твораў, ісьляндзкія сагі падзяляюць на:
 
* '''«Легендарныя сагі»''' альбо '''«Сагі пра старажытныя часы»''' (''Fornaldarsögur'') — сагі, якія злучаюць зерне гістарычнай ісьціны з фантастычнымі апавяданьнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэону. Зьяўляюцца найменш верагоднымі ў якасьці гістарычных крыніцаў. Найбольш вядомае з гэткіх саг лічыцца «[[Сага аб Вельсунгах]]».
 
* '''«Каралеўскія сагі»''' (''Konungasögur'') — сагі, у якіх апісываецца гісторыя [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], бо ў Ісьляндыі не было манархічнае ўлады. Да гэткае катэгорый адносяцца як асобныя сагі аб нарвэскіх каралях, такія як, напрыклад, «[[Сага аб Хаконе Хаканарсоне]]» ці «[[Сага аб Олаве Трюґвасоне]]», так і зводныя творы, характэрным і найбольш вядомым узорам якіх зьяўляецца «[[Хэймскрынгл]]» (''«Кола зямное»'') [[Сноры Стурлусан]]а. Таксама існуе ісьляндзкая сана аб каралях Даніі - «[[Сага аб Кнютлінгах]]». Ствараліся ў XII—[[13 стагодзьдзе|XIII стст.]], гістарычна найбольш верагодныя.
 
* '''«Сагі аб ісьляндцах»''' альбо '''«Радавыя сагі»''' (''Íslendinga sögur'') — сагі, у якіх распавядаецца аб жыцьці ісьляндцаў, іх гісторыі, узаемаадносінах іх радоў у так званы «век саг» — у перыяд з с X па XI стст. (930-1030 гг.). Да гэтага тыпу адносяцца самыя вядомыя сагі, такія як «[[Сага аб Эґіле]]» (Egils saga Skallagrímssonar), «[[Сага аб Ньяле]]» (Njáls saga) - вяршыні ісьляндзкага эпасу, адзін зь першых і найбуйнейшых пісьмовых помнікаў паўночнаэўрапейскае літаратуры (таксама «Сага аб Названых братах» (Fóstbrœðra saga), «Сага аб Бойцы ў Пустэчы» (Heiðarvíga saga), «Сага аб людзях з Ласосевай даліны» (Laxdæla saga), «[[Сага аб Ґісьлі]]» (Gísla saga Súrssonar), «Сага аб Ґунлаўґэ Зьмяіным Языку» (Gunnlaugs saga ormstungu), «Сага аб грэнляндцах» (Grœnlendinga saga), «Жыцьцё Сноры Ґодзі» (Ævi Snorra goða) і інш.). Запісаныя не раней за 13 стагодзьдзе.
 
* '''«Сагі аб біскупах»''' — сагі, якія выкладаюць гісторыю [[каталіцтва|каталіцкае]] царквы ў Ісьляндыі. Дадзеныя сагі зьмяшчаюць вялікую колькасьць дакладнага гістарычнага матэрыялу аб дзеях ісьляндзкіх біскупаў.
 
* '''«Хлусьлівыя сагі»''' (''lygisögur'') — сагі зь яўнымі казачнымі элемэнтамі ў сюжэце.
 
* '''Перакладныя сагі''' — творы, якія зьмяшчаюць пераказы клясычных сюжэтаў і гістарычных падзеяў, такія як «Усясьветная сага», «Сага аб рымлянах», «Сага аб юдэях», «Сага аб траянцах», «Сага аб Аляксандры»
так званыя «сагі пра старажытныя часы», Апроч «вялікіх» сагаў, вылучаюць таксама «татры» (даслоўна «пасмы», ці невялікія ўстаўныя сагі).
 
Значнае месца ў сагах удзелена [[Полацак|Полацку]] (''Pallteskia'') і [[Дзьвіна|Дзьвіне]] (''Duna''), якая была адным з галоўных маршрутаў пранікненьня [[вікінгі|вікінгаў]] ва [[Усходняя Эўропа|Ўсходнюю Эўропу]]. З «каралеўскіх» сагаў для гісторыі Беларусі найбольшую цікавасьць уяўляе «Прадзь пра Эймунда», якая паведамляе пра вікінга [[Эймунд Хрынгсан|Эймунда Хрынгсана]], які ўдзельнічаў у барацьбе [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]] з полацкім князем [[Брачыслаў Ізяславіч|Брачыславам Ізяславічам]] і нават нібыта пэўны час княжыў у Полацку<ref>Е.В. Пчелов. Древнейший Полоцк и полоцкие князья по письменным источникам.//Годнасьць. [http://www.nobility.by/publication/hodnasc/1997/2/index.shtml Выданьне Згуртаваньня Беларускай Шляхты. 1997 №2(4)], с.4</ref>. З «сагаў пра ісьляндцаў» «Сага пра хрост» і «Татр пра Торвальда Вялiкага Падарожнiка» апавядаюць, у прыватнасьці, пра дзейнасьць у Полацку пачатку 11 стагодзьдзя [[Торвальд]]а, сына [[Кодран]]а. Зьвесткі «сагаў пра старажытныя часы» ў дачыненьні да Беларусі або абсалютна фантастычныя, або іх храналёгія і пэрсаналіі значна скажоныя: «Сага пра Тыдрэка Бэрнскага» апісвае захоп Полацка правадыром гунаў [[Атыла]]м; «Сага пра Хрольва Пешахода» паведамляе пра канунга Рэгвіда, які стварыў у глыбокай старажытнасьці дзяржаву вікінгаў уздоўж усяго цячэньня Дзьвіны<ref>Тамсама, с.5</ref>.