Анігіляцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '200px|thumb|right|[[Дыяграмы Фэйнмана|Дыяграма Фэйнмана ані...'
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д няслушны націск
Радок 1:
[[Image:Electron-positron-annihilation.svg|200px|thumb|right|[[Дыяграмы Фэйнмана|Дыяграма Фэйнмана]] анігіляцыі [[электрон]]а з [[пазытрон]]ам у фатон, які потым [[Утварэньне пар часьцінак|распадаецца зноў]] на электрон і пазытрон. ]]
 
'''Анігі́ляцыяАнігіля́цыя'''(ад [[Лацінская мова|лацінскага]] ''annihilatio'' - зьнішчэньне) - працэс узаемадзеньня [[Элементарная часціца|элемэнтарнае часьцінкі]] з [[Антычасьцінкі|антычасьцінкай]], у выніку якога яны пераўтвараюцца ў іншыя [[Элементарная часціца|часьцінкі]]. Тыповы і добра вядомы прыклад - анігіляцыя [[электрон]]на-[[пазытрон]]ных (e<sup>-</sup> - e<sup>+</sup>) пар за кошт [[Электра-магнітнае ўзаемадзеяньне|электрамагнітнага ўзаемадзеяньня]], якія, ў залежнасьці ад арыентацыі [[сьпін]]аў, пры гэтым пераўтвараюцца ў 2 ці 3 [[фатон]]ы. Тэрмін "анігіляцыя", які ўзнік гістарычна - недакладны, анігіляцыя - не зьнішчэньне [[Матэрыя|матэрыі]], а пераход яе ў іншую форму, які адбываецца ў адпаведнасьці з [[Законы захаваньня|законамі захаваньня]]. Паводле [[Закон захаваньня электрычнага зараду|закону захаваньня электрычнага зараду]] прадуктамі анігіляцыі могуць быць толькі [[Элементарная часціца|часьцінкі]], сумарны [[зарад]] якіх роўны нулю. [[Закон захаваньня энэргіі|Закон захаваньня энэргіі-імпульсу]] не дазваляе пераўтварацца свабоднай e<sup>-</sup> - e<sup>+</sup> пары ў адзін [[фатон]]. Гэтыя правілы справядлівыя таксама для адваротнага працэсу [[Утварэньне пар часьцінак|нараджэньня]] e<sup>-</sup> - e<sup>+</sup>-пары свабоднымі [[фатон]]амі.
Анігіляцыя - гэта толькі адзін з магчымых раўнапраўных працэсаў узаемадзеяньняў ([[канал рэакцыі|каналаў рэакцыі]]) элемэнтарнае часьцінкі з [[Антычасьцінкі|антычасьцінкай]]. Напрыклад пры ўзаемадзеяньні [[электрон]]а і [[пазытрон]]а, акрамя анігіляцыі, магчымы таксама [[Пругкае расьсейваньне|пругкае]] і [[няпругкае расьсейваньне]] і інш. працэсы. Пара e<sup>-</sup> - e<sup>+</sup> можа ўтвараць недаўгавечную зьвязаную сыстэму - [[пазытроній]], падобны да [[атам]]а [[вадарод]]у, у якім месца [[пратон]]а займае [[пазытрон]]. Анігіляцыя e<sup>-</sup> - e<sup>+</sup> можа ісьці за кошт [[Слабае ўзаемадзеяньне|слабага ўзаемадзеяньня]] элемэнтарных часьцінак (напр. пераўтварэньне e<sup>-</sup> - e<sup>+</sup> у пару [[нейтрына]]-[[антынейтрына]]), за кошт [[электраслабае ўзаемадзеяньне|электраслабага ўзаемадзеяньня]] (пераўтварэньне e<sup>-</sup> - e<sup>+</sup> пары ў [[мюён]]ную μ<sup>-</sup> - μ<sup>+</sup>-пару), і г.д. уключаючы [[моцнае ўзаемадзеяньне]].
Пасьля таго, як з дапамогай магутных [[Паскаральнік часьцінак|паскаральнікаў]] [[пратон]]аў былі атрыманы ў дастатковай колькасьці [[антыпратон]]ы, пачалося інтэнсіўнае вывучэньне анігіляцыі [[нуклон]]-[[антынуклонаў]]. Гэты працэс ідзе галоўным чынам за кошт моцнага ўзаемадзеяньня і прыводзіць да ўтварэньня π-, K-[[мэзон]]аў, Λ-, Σ-, Ξ-[[гіпэрон]]аў, іх антычасьцінак і іншых [[адрон]]аў. Пры гэтым утвараюцца шматлікія і разнастайныя [[рэзананс]]ы.