Рагнеда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Крыніцы: стыль
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:Post stamp Rahneda.jpg|міні|200пкс|Паштовая марка Рэспублікі Беларусь ([[1993]])]]
[[Выява:Anton Losenko. Vladimir and Rogneda.jpg|міні|200пкс|Уладзімер і Рагнеда — карціна расейскага мастака А. П. Ласенкі, [[1770]]]]
 
'''Рагнеда''' ([[Варагі|па-вараску]]: ''Ragnhild'') ([[960]] (?) — [[1000]]) — [[Полацкае княства|полацкая]] князёўна, асьветніца. Дачка полацкага князя [[Рагвалод]]а, жонка вялікага князя [[Кіеўскае княства|кіеў]]скага [[Уладзімер Сьвятаславіч|Уладзімера Сьвятаславіча]] (Уладзімера Хрэсьбіта); маці князёў [[Ізяслаў Уладзімеравіч|Ізяслава Ўладзімеравіча]] (полацкі князь з [[988]] па [[1001]]), [[Яраслаў Уладзімеравіч|Яраслава Мудрага]] (вялікі князь кіеўскі з [[1019]] па [[1054]]), [[Усевалад Уладзімеравіч|Усевалада]] (князь уладзімера-валынскі), [[Мсьціслаў Уладзімеравіч Харобры|Мсьціслава]] (князь цьмутараканскі), а таксама князёвен Прадславы і Праміславы. Яе бацька Рагвалод, паводле адной з гіпотэз — [[Варагі|вараг]], запрошаны ў [[Полацак]] на княжаньне, паводле другой — сын полацкай княгіні Прадславы, які пасьля сьмерці маці прыняў княжаньне, вярнуўшыся ў вотчыну «из заморья».
 
== Біяграфія ==
[[Выява:Anton Losenko. Vladimir and Rogneda.jpg|міні|200пкс|Уладзімер і Рагнеда  — карціна расейскага мастака А.  П.  Ласенкі, [[1770]]]]
У Іпацьеўскім і Лаўрэўнцеўскім сьпісах «[[Аповесьць мінулых гадоў|Аповесьці мінулых гадоў]]» ёсьць зьвесткі, што ў [[980]] (паводле Цьвярскога летапісу — не пазьней [[976]]) Рагнеда павінна была стаць жонкай вялікага князя кіеўскага [[Яраполк Сьвятаславіч|Яраполка]]. Але ў Полацак прыехалі сваты і ад [[Наўгародзкае княства|наўгародзкага]] князя [[Уладзімер Сьвятаславіч|Ўладзімера Сьвятаславіча]]. Рагнеда адмовіла новаму прэтэндэнту: «Не хачу разуць сына рабыні, а Яраполка хачу»<ref>«Не хачу разуці» — тагачасная форма адмаўлення сватам. Існаваў звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнаю ноччу здымала з мужавых ног абутак.</ref>. Такая адмова выглядала абразьліва ў адносінах да маці Ўладзімера Малушы, якая была неафіцыйнай жонкай Сьвятаслава і як дачка пераможанага драўлянскага князя Маная лічылася ключніцай у Кіеўскім княскім двары. Абражаны адмовай Уладзімер пайшоў паходам на Полацак, разьбіў войска Рагвалода, захапіў горад, забіў бацьку, маці і двух братоў Рагнеды, а яе гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай і даў ёй імя Гарыслава.