Уладзімер Пічэта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д шаблёны блёкі
Радок 1:
'''Уладзімер Іванавіч Пічэта''' ([[9 кастрычніка]] [[1878]], [[Палтава (горад)|Палтава]] - — [[23 чэрвеня]] [[1947]], [[Масква]])  — савецкі беларускі і расейскі гісторык, выкладнік, першы рэктар [[БДУ]] (ліпень [[1921]]  — кастрычнік [[1929]]), акадэмік [[Акадэмія Навук Беларусі|АН БССР]] ([[1928]]), акадэмік [[Акадэмія Навук СССР|АН СССР]] ([[1946]]), заслужаны прафэсар [[БССР]] ([[1926]]), заслужаны навуковы дзеяч Узбэкскай ССР ([[1943]]).
 
== Біяграфія ==
Скончыў у [[1878]] годзе Палтаўскую гімназію. У [[1901]]  г. завяршыў навучаньне на гісторыка-філялягічным факультэце [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскага ўнівэрсытэта]] з дыплёмам 1-ай ступені. З [[1901]] па травень [[1902]] выкладаў ў сярэдніх навучальных установах [[Масква|Масквы]]. Пасьля, да [[1905]] году, працаваў ва [[Украіна|Ўкраіне]]. З [[1905]] году зноў у [[Масква|Маскве]].
 
У [[1910]]  г. здаў магістарскі іспыт і быў зацьверджаны прыват-дацэнтам [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскага ўнівэрсытэта]]. Аднак ужо ў [[1911]] пакінуў яго, пратэстуючы супраць палітыкі ўнівэрсытэцкага кіраўніцтва. У выніку [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] ў [[1917]] Пічэта стаў выкладчыкам у [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя М. В. Ламаносава|МДУ]]. [[18 лютага]] [[1918]] году пасьпяхова абараніў дысэртацыю на ступень магістра расейскай гісторыі. [[19 траўня]] гэтага ж году абараніў дысэртацыю на ступень доктара расейскай гісторыі. У [[1919]]  г. быў прафэсарам Тамбоўскага і Смаленскага ўнівэрсытэтаў. У [[1921]] быў прызначаны рэктарам і прафэсарам расейскай гісторыі [[БДУ]]. Адзін са стваральнікаў [[Інстытут беларускай культуры|Інбелкульта]]. У [[1921]]—[[1925]] гадох абіраўся ў ЦВК [[БССР]]. З 1928  — чалец [[Акадэмія Навук Беларусі|АН БССР]]. У [[1930]]  г. быў арыштаваны ў [[Ленінград|Ленінградзе]] па сфабрыкаванай справе, пазбаўлены званьня акадэміка і сасланы на пяцігадовы тэрмін у [[Кіраў|Вятку]]. У [[1935]] годзе справа Пічэты была перагледжана (існуе лягенда, што гэтаму спрыяў прэм'ерпрэм’ер-міністар [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]], з якім Уладзімер Іванавіч у свой час навучаўся), і яму дазволілі жыць у [[Масква|Маскве]]. З [[1937]] працаваў у Інстытуце гісторыі [[Акадэмія Навук СССР|АН СССР]]. У [[1946]]  г. стаў акадэмікам [[Акадэмія Навук СССР|АН СССР]].
 
Памёр у чэрвені [[1947]]  г. Пахаваны на Новадзявочых могілках, што ў [[Масква|Маскве]].
 
== Дзейнасьць на пасадзе рэктара БДУ ==
У лютым [[1919]]  г. [[Народны камісарыят асьветы|Наркамат асьветы]] ў [[Менск|Менску]] стварыў адмысловую камісію, якая мусіла займацца пытаньнем арганізацыі [[БДУ|БДУ]]. Крыху пазьней, вясною гэтага ж году, была створана яшчэ і маскоўская камісія, якая ўзяла на сябе тыя ж функцыі. У лютым [[1921]]  г. У [[Масква|Маскве]] было арганізавана часовае праўленьне [[БДУ|Белдзяржунівэрсытэта]], у якое ўвайшлі У.  І.  Пічэта, З.  Р.  Грынберг, Ф.  Ф.  Турук.
 
[[8 ліпеня]], згодна з пастановай [[Народны камісарыят асьветы|Наркамасьветы]] [[Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь|ССРБ]], было зацьверджана паўнамоцнае праўленьне [[БДУ|БДУ]] у складзе У.  І.  Пічэты (на пасадзе рэктара), Ф.  Ф.  Турука, [[Усевалад Ігнатоўскі|У.  М.  Ігнатоўскага]], М.  Я.  Фрумкінай. Важна адзначыць прысутнасьць у складзе праўленьня студэнтаў, але рэальны ўдзел іх у кіраваньні ўнівэрсытэтам зьяўляўся мізэрным. Акрамя праўленьня існаваў яшчэ Савет [[БДУ]]. Ягоныя чальцы абіраліся на агульным сходзе супрацоўнікаў.
 
У кастрычніку [[1921]]  г. было зацьверджана “Палажэньне«Палажэньне аб вышэйшых навучальных установах РСФСР”РСФСР». У адпаведнасьці з ім [[17 студзеня]] [[1922]]  г. было абрана новае праўленьне ў складзе: У.  І.  Пічэты (рэктар), У.  М.  Іваноўскага, С.  З.  Кацэнбогена, У.  І.  Корсака і студэнта-ваенкома мэдфака С.  І.  Буркусевіча. Факультэты ўзначальвалі вядомыя на той час навукоўцы, усе, без выключэньня, прафэсары.
 
Першапачаткова матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне ўнівэрсытэта магло задаволіць ягоныя патрэбы, аднак ужо праз год, пасьля новага прыёму студэнтаў, умовы навучаньня значна пагоршыліся: будынкі, ў якіх месьціўся ўнівэрсытэт, не зьмяшчалі ўсіх студэнтаў, не хапала падручнікаў, мэблі, мейсца ў інтэрнатах.
Радок 19:
Каб выйсьці з такога становішча было вырашана ўвесьці ва унівэрсытэце платную форму навучаньня, што і было зроблена ў сакавіку [[1922]] году. Акрамя таго, [[БДУ]] атрымліваў сродкі непасрэдна з [[Масква|Масквы]] ў выглядзе крэдытаў, значную дапамогу аказваў ЦВК ССРБ, важную ролю грала благачыннасьць. Толькі празь некалькі гадоў пасьля заснаваньня ўнівэрсытэт стаў атрымліваць неабходныя сродкі для існаваньня, зьявіўся сталы бюджэт.
 
Фактычна адначасова з БДУ пачала працаваць ягоная бібліятэка. Ужо напрыканцы [[1922]] году ў ёй налічвалася звыш 100 тысячаў тамоў. Штогод ЦВК выдзяляў значныя суммы на набыцьцё новых кнігаў, бо бібліятэка ўнівэрсытэта зьяўлялася адначасова і дзяржаўнай.
 
У [[1925]] годзе былі падрыхтаваныя першыя маладыя адмыслоўцы. Першую ў гісторыю [[БДУ]] дыплёмную работу абараніў У.  М.  Каракулька на тэму «Ножницы (фабрично-заводская промышленность и сельскохозяйственный рынок СССР)».
 
Значным дасягненьнем Пічэты стала прыняцьцё ўрадам ў [[1928]]  г. рашэньня аб будаўніцтве студэнтцкага гарадка, якое, зрэшты, адбудзецца ўжо пры іншых рэктарах.
 
Такім чынам, па стане на [[1 кастрычніка]] [[1927]]  г. на чатырох факультэтах [[БДУ]] (рабочы, пэдагагічны, права і гаспадаркі, мэдыцынскі) навучалася 2672 студэнтаў, працавала 257 навукоўцаў, сярод іх 49 прафэсароў і 51 дацэнт. Летам [[1928]]  г. было прынята рашэньне аб стварэньні хіміка-тэхналягічнага факультэта. Беларусізацыя дасягнула значных посьпехаў. Так на пэдфаку у 1927  г. 65 % вучэбных гадзінаў выкладалася на [[беларуская мова|беларускай мове]], 20 %  — на [[расейская мова|расейскай]], 15 %  — на габрэйскай.
 
У [[1929]] годзе, ва ўмовах барацьбы з [[нацыянал-дэмакратызм|нацыянал-дэмакратызмам]], У.  І.  Пічэта быў адхілены ад пасады, а праз год арыштаваны па [[справа акадэміка Платонава|справе акадэміка Платонава]].
 
== Навуковая дзейнасьць ==
Радок 38:
* Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. Мн., 1991;
 
{{Пачатак блёку}}
{{Адзінка блёку
| папярэднік = --
| сьпісназва = [[Сьпіс рэктараў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту|Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]
| гады = [[ліпень]] [[1921]] — [[кастрычнік]] [[1929]]
| наступнік = [[Язэп Каранеўскі]]
}}
{{Канец блёку}}
== Літаратура ==
* А.  А.  Яноўскі, А.  Г.  Зельскі. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў.  — Мн.: БДУ, 2001.  — 320  с.
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19719 ПІЧЭТА Уладзімір Іванавіч] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
 
 
{{Пасьлядоўнасьць асоб
| папярэднік = --
| наступнік = [[Язэп Каранеўскі]]
| сьпіс = [[Сьпіс рэктараў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту|Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]
| гады = [[ліпень]] [[1921]] — [[кастрычнік]] [[1929]]
}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пічэта, Уладзімер}}