Андрэй Альгердавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: lt:Andrius Algirdaitis
д шаблёны блёкі
Радок 1:
'''Андрэй Альгердавіч''', '''Андрэй Полацкі''' (каля [[1320]] — [[12 жніўня]] [[1399]]) — [[Пскоўскія князі|князь пскоўскі]], апошні [[Сьпіс полацкіх князёў|полацкі князь]] ([[1348]][[1377]] ; [[1382]][[1387]]), некаторы час [[Вялікае Княства Полацкае|вялікі князь полацкі]] і [[Вялікае Княства Рускае|вялікі князь рускі]]. Старэйшы з дванаццаці сыноў [[Альгерд|Альгерда]].
 
Быў абраны пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў [[Пскоў]], бо быў абраны полацкім князем замест свайго дзядзькі [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонта-Глеба]]. Замест сябе ў Пскове пакінуў намесьнікам [[Юры Вітаўтавіч|Юрыя Вітаўтавіча]] (магчыма свайго стрыечнага брата), пасьля гібелі Юрыя ў бітве з лівонскімі [[рыцар|рыцарамі]] пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасьцю Андрэя ў [[горад|горадзе]].
 
Пасьля сьмерці Альгерда па яго тастаменьце [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікім князем літоўскім]] стаў [[Ягайла]]. Андрэй спачатку быў у хаўрусе з [[Кейстут|Кейстутам]] супраць Ягайлы, пасьля сьмерці Кейстута абвясьціў сябе вялікім князем полацкім, а пасьля вялікім князем рускім са [[сталіца|сталіцай]] у [[Полацак|Полацку]]. Аднак пад ціскам Ягайлы вымушаны быў падацца з Полацку ў [[Масква|Маскву]].
 
Андрэй Полацкі браў удзел у сутычках маскоўцаў з [[татары|татарамі]], у тым ліку ў пераможнай [[Бітве на Вожы|бітве на рацэ Вожы]] ў [[1378]] годзе. А таксама удзельнічаў у [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітве]] ў [[1380]], дзе ўзначальваў правы фланг маскоўскага войска.
 
Пасьля склаўшы хаўрус з [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]], назваўшы [[Сьпіс магістраў Лівонскага ордэна|лівонскага магістра]] бацькам і дарагім сябрам такім чынам прызнаўшы сябе яго [[васал|васалам]], вярнуўся ў Полацак. Праз нейкі час быў захоплены Ягайлам і зьняволены у адным з [[Польшча|польскіх]] [[замак|замкаў]]. Адтуль быў вызвалены па просьбе [[вялікі князь|вялікага князя]] літоўскага [[Вітаўт|Вітаўта]].
 
Загінуў у [[1399]] годзе ў [[Бітва на Ворскле|бітве на рацэ Ворскле]] разам з братам [[Дзьмітры Альгердавіч|Дзьмітрыем]] і шматлікімі іншымі [[Князі Русі|рускімі князямі]].
 
{{Накід:Гісторыя}}
{{Накід:Чалавек}}
{{Пачатак блёку}}
 
{{Адзінка блёку
|папярэднік = [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонт-Глеб]] |
сьпіс|назва = [[Сьпіс полацкіх князёў|Полацкі князь]] |
|гады = [[1348]] – [[1387]]
|наступнік = [[Сьпіс намесьнікаў полацкіх|Намесьнікі полацкія]] |
}}
{{Канец блёку}}
[[Катэгорыя:Полацкія князі]]
[[Катэгорыя:Альгердавічы]]
Радок 19 ⟶ 26:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1399 годзе]]
[[Катэгорыя:Загінулі ў бітве на Ворскле]]
 
{{Пасьлядоўнасьць асоб|
папярэднік= [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонт-Глеб]] |
наступнік= [[Сьпіс намесьнікаў полацкіх|Намесьнікі полацкія]] |
сьпіс=[[Сьпіс полацкіх князёў|Полацкі князь]] |
гады= [[1348]] – [[1387]]
}}
 
[[be:Андрэй Альгердавіч]]