Кейстут: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasool (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д шаблёны блёкі
Радок 1:
[[Файл:Kiejstut.JPG|зьлева|міні|150пкс|Кейстут]]
'''Кейстут''', '''Кестут''', '''Кестуці''' ([[1297]] — [[15 жніўня]] [[1382]]), у крыніцах '''Кестуть''' ([[1342]], [[1371]]), '''Кестутей''' ([[1345]]), '''Кистютий''' ([[1352]]), '''Kinstut rex''' ([[1356]], [[1382]]) — [[князь]] [[Троцкае княства|троцка]]-[[Жамойцкае княства|жамойцкі]] і [[Гарадзенскае княства|гарадзенскі]] ([[1341]]—[[1345]]), уладар заходняй частцы [[ВКЛ]] ([[1345]]—[[1377]]), вялікі князь літоўскі, але прызнаваў саўладаром [[Ягайла|Ягайлу]] ([[1377]]—[[1381]]), адзінаўладны адзінадцаты [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] ([[1381]] — [[15 жніўня]] [[1382]]). Па некоторых зьвестках, у хрышчэньні  — '''Аляксандар'''.
 
Сын [[Гедзімін]]а ад другога шлюба з [[Полацкае княства|полацкай князёўнай]] [[Вольга (жонка Гедзіміна)|Вольгай]], малодшы брат [[Альгерд]]а. Пасьля сьмерці [[Гедымін]]а ([[зіма]] [[1341]]) і старэйшага брата [[Манівід Гедзімінавіч|Манівіда]] ([[1342]]) [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонт]], відаць, ня меў уладных амбіцый, а зьнешняе становішча ВКЛ было складным, [[Ордэн]] рыхтаваў вялікую вайсковую выправу. Альгерд з Кейстутам былі старэйшыя пасьля Нарымонта сярод [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]], а ў [[Вільня|Вільні]] ж сядзеў самы малодшы сын Гедыміна — [[Яўнут Гедзімінавіч|Яўнут]], малады і няздольны да ўлады, са сваёй маці [[Леанідыя (жонка Гедзіміна)|Леанідыяй]] ([[Еўна (жонка Гедзіміна)|Еўнай]]). У [[1345]] годзе Леанідыя памёрла, Альгерд і Кейстут вырашылі ўзяць ўладу. Кейстут з [[Трокі|Трокаў]] з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, пасьля гэтага паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на [[Паловы ВКЛ|дзьве паловы]], Альгерд быў уладаром ва [[Усходняя палова ВКЛ|ўсходняй палове]] і меў тытул [[вялікі князь|вялікага князя]], Кейстут быў уладаром у [[Заходняя палова ВКЛ|заходняй палове]] і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы маючыя там удзелы. Яны спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі. У [[1352]] годзе Кейстут атрымаў да сваіх уладаньняў яшчэ і [[Берасьцейская зямля|Берасьцейскую зямлю]]. Але пасьля відаць умовы дамовы паміж братамі зьмяніліся, бо Альгерд не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.
Радок 6:
Пасьля сьмерці Альгерда, яго спадчыньнікам быў [[Ягайла]], але Кейстут відаць як старэйшы лічыў сабе вялікім князям, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж яго бацькам Альгердам і Кейстутам. Ягайла склаў з Ордэнам змову супраць Кейстута, але змова была выкрыта, Ягайла арыштаваны і зьняволены ў [[Полацак|Полацку]]. Праз нейкі час вызвалены пад абяцаньне прызнаньня вярхоўнай ўлады Кейстута. У хуткім часе Ягайла зноў склаў змову з Ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зьняволіць Кейстута ў [[Крэўскі замак|Крэўскім замку]], пасьля Кейстут быў задушаны ў гэтым замку па загадзе Ягайлы.
 
[[Файл:ПЕЧАТ.jpg|90пкс|міні]][[Файл:Kiejstut_Stamp.jpg|150пкс|міні|Пячатка Кейстута]]
== Пячаткі ==
[[Файл:Kiejstut_Stamp.jpg|150пкс|left|Пячатка Кейстута]][[Image:ПЕЧАТ.jpg|90пкс|right]]
Пячаткамі Кейстута з лацінскімі надпісамі змацавана грамата Кейстута да [[Торунь|торуньскіх]] купцоў з [[1353]] году[http://www.haidamaka.org.ua/hramoty_14/8.jpg]. Таксама вядомы пячаткі тыпу "«ПЕЧАТ"» з выявай дзіды і крыжа (пазней такія выявы сустракаюцца на пячатках [[Вітаўт]]а) - — А.Ільін датуе іх сярэдзінай 14 ст. і адносіць іх да пячатак Кейстута<ref>Ильин А. А.  Классификация русских удельных монет. Вып.1. Л., 1940.</ref>. Таксама вядома апісанне пячаткі Кейстута з дамовы [[Альгерд]]а і Кейстута з польскім каралём Казімерам у [[1366]]  г.: у полі ваяр з мечам і тарчай, вакол выявы надпіс: "«СЕ ПЕЧАТЬ КИИСТУТИЯ"»<ref>Gumowski M. Pieczecie Ksiazat Litewskich. // Ateneum Wilenskie. R. VII. Z. 3-4, 1930. S.702-703.</ref>.
 
 
 
 
== Нашчадкі ==
Радок 25 ⟶ 22:
* Жыгімонт
 
{{Пачатак блёку}}
== Зноскі ==
{{Адзінка блёку
|папярэднік = [[Альгерд]] |
сьпіс|назва = [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] |
|гады = [[1377]] – [[1382]]
|наступнік = [[Ягайла]] |
}}
{{Канец блёку}}
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
{{Пасьлядоўнасьць асоб|
папярэднік= [[Альгерд]] |
наступнік= [[Ягайла]] |
сьпіс=[[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] |
гады=[[1377]] – [[1382]]
}}
 
[[Катэгорыя:Вялікія князі літоўскія]]