Віцень: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ja:ヴィテニス
д шаблёны блёкі
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Vicien.JPG|зьлева|міні|200пкс|Віцень]]
'''Віцень''' (пачатак [[1250-я|1250-ых]] — [[1316]])  — восьмы [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] з [[1294]] па [[1316]]. Зьвесткі аб паходжаньні Віценя супярэчлівыя. Паводле «[[Хроніка зямлі Прускай|Хронікі зямлі Прускай]]» [[Пётра з Дусбурга|Пятра з Дусбурга]], Віцень быў сынам [[Будзівід|Будзівіда]]. Братам Віценя быў і [[Гедзімін]], хоць некаторыя пазнейшыя крыніцы лічаць яго Віценявым сынам.
 
У [[1291]] Будзівід паслаў Віценя з вялікім войскам супраць палякаў у [[Берасьцейская зямля|Берасьцейскую зямлю]].
У [[1294]] годзе Віцень ужо як вялікі князь ваяваў [[Леньчыцкая зямля|Леньчыцкую зямлю]]. У тым жа годзе Віцень захапіў [[Жамойць]] і задушыў там паўстаньне жамойцкай знаці, якую схіляў да хаўрусу [[Тэўтонскі ордэн]].
У [[1295]] напаў на [[Малая Польшча|Малую Польшчу]].
Арганізоўваў адпор наступу Ордэна на [[ВКЛ]]. Пад яго кіраўніцтвам адбыліся ваенныя паходы на тэрыторыю Тэўтонскага ордэна. Для барацьбы з крыжакамі на правым беразе [[Нёман|Нёмана]] ён пабудаваў некалькі [[Замак|замкаў]], у якіх стала знаходзіліся зьменныя залогі. На левым беразе Нёмана пабудаваў свае замкі Ордэн, тут часта адбываліся вайсковыя сутычкі. Скарыстаў супярэчнасьці паміж лівонскімі рыцарамі і [[Сьпіс рыскіх арцыбіскупаў|рыскім арцыбіскупам]] і ў [[1298]] заключыў хаўрус з [[Рыга|Рыгай]] і арцыбіскупам, што дало магчымасьць адбіць крыжацкі наступ на Жамойць. Тады ж Віцень захапіў крыжацкі замак [[Каркгаўз]]. Хаўрус ВКЛ з Рыгай дзейнічаў да канца панаваньня Віценя. Недзе ў той жа час дамову з Рыгай ад імя [[Полацкае княства|Полацкага княства]] заключыў полацкі япіскап [[Якаў (полацкі япіскап)|Якаў]], які зваў Віценя сваім сынам. Гэта сьведчыць аб тым, што ў час Віценя паміж Полацкам і ВКЛ працягваліся стасункі якія пачаліся яшчэ пры [[Войшалк|Войшалку]].
 
У [[1300]] Віцень ваяваў [[Добжыньская зямля|Добжыньскую зямлю]], а ў [[1306]] ля [[Каліш|Каліша]]. Яшчэ адзін паход на Польшчу адбыўся ў [[1307]]. Ва ўнутранай палітыцы Віцень намагаўся ўмацаваць палітычнае адзінства ВКЛ. Сяліў на [[Гародня|Гарадзеншчыне]] [[прусы|прусаў]], якія ўцякалі ад [[крыжакі|крыжакоў]] з [[Прусія|Прусіі]]. Паводле позьняга Васкрасенскага летапісу, далучыў да сваёй дзяржавы тэрыторыю да [[Заходні Буг|Заходняга Буга]], ў тым ліку Берасьцейскую зямлю. Паводле [[Густыньскі летапіс|Густыньскага летапісу]], Віцень прыняў дзяржаўны [[герб]] ВКЛ: «''Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: [[Рыцар|рыцер]] збройны на коне з мечем, еже ныне наричут [[Пагоня|Погоня]]''», але гэта наўрад ці цалкам адпавядае рэчаіснасьці.
 
Пра абставіны сьмерці Віценя дакладных зьвестак не захавалася. Апошні раз згадваецца ў крыніцах у [[верасень|верасьні]] [[1315]] года, калі кіраваў аблогай ордэнскага замка [[Хрыстмэмэль]]. Супярэчлівымі бачацца паведамленьні хронік пра яго гібель у баі з крыжакамі ці сьмерці ад трапленьня [[маланка|маланкі]].
 
{{Пачатак блёку}}
 
{{Адзінка блёку
{{Пасьлядоўнасьць асоб|
|папярэднік = [[Будзівід]] |
сьпіс|назва = [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|Вялікі князь літоўскі]] |
наступнік= [[Гедзімін]] |
|гады = [[1294]] - [[1316]]
сьпіс=[[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|Вялікі князь літоўскі]] |
|наступнік = [[Гедзімін]] |
гады=[[1294]] - [[1316]]
}}
{{Канец блёку}}
 
[[Катэгорыя:Вялікія князі літоўскія]]
[[Катэгорыя:Гедымінавічы]]