Стрэчаньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Aliaks (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Aliaks (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 7:
[[Выява:The_Candlemas_day_1731.jpg|рамка|Стрэчаньне Гасподняе, беларуская школа, 1731 г.]]
У час Стрэчаньня Царква ўспамінае падзею зямнога жыцьця [[Ісус Хрыстос|Госпада нашага Ісуса Хрыста]], якая сталася своеасаблівай повязьзю Старога Запавета з маючым адкрыцца Новым Запаветам.
У законе Маіісеевым прадпісвалася прысьвячаць Богу ўсякага першынца мужчынскага полу. Таму праз сорак дзён пасьля Свайго Нараджэньня Богадзіця Ісус быў прынесены ў Іерусалімскі храм, дзе [[Багародзіца|Маці Божая]] зь [[Іосіф]]ам прынесьлі ва ўдзячную і ачышчальную ахвяру двух галубоў. I хоць Прасьвятая Дзева, якая нарадзіла Дзіця ад [[Дух Сьвяты|Духа СвятогаСьвятога]], ня мела патрэбы ў ачышчэньні, аднак, будучы глыбока пакорлівай, Яна выканала прадпісаньне закону.
 
На той час у Іерусаліме жыў праведны [[старац Сімяон]], якому было прадказана Духам Сьвятым, што ён не памрэ, пакуль ня ўбачыць Хрыста Збавіцеля. Як паведамляюць старажытныя гісторыкі, задоўга да [[Божае Нараджэньне|Нараджэньня Хрыстовага]] эгіпэцкі цар П[[таламейПталамей II Філядэльф]] пажадаў дапоўніць змакамітую александрыйскую бібліятэку тэкстамі [[Стары Запавет|Старога Запавета]]. Для перакладу іх па грэцкую мову (са старажытнаяўрэйскай) ён запрасіў зь Іерусаліму 72 вучоных-кніжнікаў. Сярод іх быў і праведны Сімяон, якому прыйшлося перакладаць кнігу [[прарок Ісая|прарока Ісаі]]. Прачытаўшы ў арыгінале словы "Вось, Дзева ў чэраве прыме і народзіць Сына" (Іс. 7:14), ён вырашыў, што слова "Дзева" тут ужыта памылкова замест слова "жанчына", і хацеў выправіць тэкст. У гаты момант перад ім зьявіўся анёл і ўтрымаў ягоную руку са словамі: "Май веру напісаным словам, ты сам пераканаесься, што яны споўняцца, 6о ня 6удзе тваёй сьмерці, пакуль ня ўбачыш Хрыста Госпада, Які народзіцца ад Чыстай і Пранепарочнай Дзевы". 3 таго дня праведны Сімяон і стаў чакаць прышэсьця Хрыста.
 
I вось, у той самы дзень, калі Прачыстая Дзева Марыя і Іосіф павінны былі здзейсьніцьзьдзейсьніць неабходны абрад, прападобны Сімяон па намаўленьні Духа Сьвятога прыйшоў у Іерусалімскі храм і сустрэў ("стрэчаннестрэчаньне" — азначае сустрэча) іх на ганку. Узяўшы Богадзіця на рукі (за што і атрымаў празваннепразваньне Богапрыімца), старац Сімяон сказаў прарочыя словы: Цяпер адпускаеш (з гэтага жыцьця) раба Твайго, Уладар, па слову Твайму, зь мірам (радасным духам), бо бачылі вочы мае выратаваньне Тваё, якое Ты падрыхтаваў перад тварам усіх народаў, сьвятло і асьвету язычнікаў і славу народа Твайго Ізраіля". Прасьвятой жа Дзеве праведны Сімяон сказаў пра Дзіця: "Вось з-за Яго будуць спрачацца ў народзе: адны ўратуюцца, а другія загінуць. А Табе Самой зброя пройдзе душу". Гэта азначала, што Божая Маці будзе перажываць вялікае гора за Свайго Сына, калі Ён будзе пакутваць.
 
Тут, у храме, знаходзілася пабожная ўдава [[Ганна-прарочыца]], васьмідзесяці чатырох гадоў, якая служыла Богу постам і малітваю ўдзень і ўночы. Яна таксама пазнала Збавіцеля і, наблізіўшыся, славіла Госпада і гаварыла пра Яго ўсім у Іерусаліме, хто чакаў прышэсьця на зямлю Хрыста.
Так апошнім праведнікам адыходзячага Старога Запавета — праведнаму Сімяону і Ганне-прарочыцы было наканавана сустрэць у храме Богадзіця Ісуса — Носьбіта Новага Запавета.
 
Вызначальнасьцю гэтага свята зьяўляецца асаблівы чын асвячэнняасьвячэньня стрэчанскіх сьвечак, якія называюцца ў народзе грамнічнымі.
 
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі [[Біблейская Камісія|Біблейскае Камісіі]] [[БПЦ|БПЦ]].