Уйгурская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
D'ohBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: sk:Ujgurčina
д шаблён мова, вікіфікацыя
Радок 1:
{{вікіфікаваць}}
 
'''Уйгурская мова''' (па{{Мова-уйгурску: ''ug|Uyghur tili''}}) - — адна зь цюрскіх моваў; разам з [[узбэцкая мова|узбэцкай]] утварае карлуцкую групу. Завецца таксама новаўйгурскай або сучаснай уйгурскай мовай (у адрозьненьне ад старажытна- і стараўйгурскай моваў).
 
Распаўсюджаная ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР (функцыянуе як дзяржаўная мова), часткова ў [[Казахстан]]е, [[Узбэкістан]]е, [[Кыргыстан]]е й [[Туркмэністан]]е; невялікія групы ўйгураў ёсьць таксама ў [[Аўганістан]]е, [[Саудаўская Арабія|Саудаўскай Арабіі]] й [[Турэччына|Турэччыне]]. На ёй размаўляе каля 6,5  млн. чалавек, у тым ліку ў былым [[СССР]], па дадзеных попісу 1989, каля 230 тыс. (пры колькасьці ўйгураў у СССР звыш 260 тыс.).
 
Назва "«Уйгурская мова"» была ўведзеная для гэтае мовы ў 1921 зь ініцыятывы С. Е.  Малова (дарма што генэтычна не даведзена, што У. м. зьяўляецца працягам старажытнаўйгурскае мовы).
 
Ва ўйгурскай мове вылучаюцца тры асноўныя гаворкі: паўночна-заходняя, або цэнтральная (аб'ядноўваеаб’ядноўвае 10 гаворак, зь іх ілійская лягла ў аснову сучаснай уйгурскай літаратурнай мовы); паўднёвая, або хатанская; усходняя, або лабнорская.
 
Большасьць дыялектаў маюць супольныя фанэтычныя ўласьцівасьці, за выняткам лабнорскага, які ёсьць прамежкавай ступеньню ад сіньцзянскіх гаворак да больш архаічнага па сваёй будове мове ганьсуйскіх «жоўтых уйгураў». Характарызуючы асаблівасьці ўйгурскіх гаворак, С. Е.  Малаў падсумоўвае іх наступным чынам: 1) Аслабленьне шырокіх галосных, звужэньне і паляталізацыя іх у залежнасьці : а) ад пераносу націска ў слове (напр. «at»  — імя, «eti»  — яго імя); б) ад рэгрэсыўнага ўплыву галосных «i», «y», «u», «o» (праз адзін зычны, напр. «azuq»  — харч  — пераходзіць у «ozuq»; «jaruq»  — сьвятло  — у «joruq»); в) ад абодвух умоваў разам (напр. «oina»  — гуляй, «oinudoq»  — гулялі). 2) Вузкія гукі «і» «о» пад уплывам асаблівай экспрэсіі чаргуюцца альбо замяняюцца шырокімі «а» (напр. «otun» > «otan»  — дровы). 3) Гукі «ü» и «ö» замяняюцца «ä» (напр. «özüm» > «özäm»  — сам я). 4) Гук «ы» адсутнічае, выяўляючы схільнасьць быць гукам больш пярэдняга шэрагу нават пасьля «q», «ol». 5) У шэрагу выпадкаў зьнікае гук «r» за кошт падаўжэньня папярэдняга гука (напр. bi замест bir  — адзін).<ref>С. Е.  Малаў, Вывучэньне жывых турэцкіх прыслоўяў Заходняга Кітая, Усходнія запіскі, т. I, Ленінград, 1927; Яго жа, Матэрыялы па ўйгурскіх прыслоўях Сінь-Цзяна. Зборнік, прысьвечаны С. Ф.  Ольдэнбургу, Ленінград, 1927.{{ref-ru}}</ref>.
 
У фанэтыцы для ўйгурскай мовы характэрныя шматлікія адхіленьні ад сынгарманізма (закону гармоніі галосных у слове, характэрнай для цюрскіх моваў). Пры агульнай несумнеўнай аглютынатыўнасьці шырока прадстаўленыя элемэнты фузіі — фанэтычныя чаргаваньні на зьбегу марфэмаў, а таксама неўласьцівыя цюрскім мовам рэгрэсіўная асыміляцыя галосных і зычных (баш 'галава' — бешы 'ягоная галава'; таг 'гара' — такка 'да гары') ды рэдукцыя галосных (мəктəп 'школа' — мəктивим 'мая школа'). У лексіцы, побач з звычайнымі для большасьці цюрскіх моваў шматлікімі пэрсыдзкімі й арабскімі запазычаньнямі, прадстаўленыя запазычаньні з [[Кітайская мова|кітайскай мовы]] (у літаратурнай мове ўйгураў Сіньцзяна); у літаратурнай мове сярэднеазіяцкіх уйгураў шматлікія расейскія запазычаньні.
 
Калі лічыць старажытна-, стара- і новауйгурскую мовы пераемніцамі адна адной (што не бясспрэчна і шэрагам дасьледнікаў адмаўляецца), дык акажацца, што ва ўйгурскай самая доўгая сярод усіх цюрскіх моваў пісьмовая традыцыя, цесна зьвязаная зь гісторыяй іншых цюрскіх літаратурных моваў. Самыя раньнія помнікі, трактаваныя як старажытнаўйгурскія, залічваюць да [[5 стагодзьдзе|V]]-[[8 стагодзьдзе|VIII]] стагодзьдзяў; яны запісаныя з дапамогай розных сыстэмаў пісьмовасьці — маніхейскай (V ст.); рунічнай (V–VIII V—VIII стст.); сагдыйскай, створанай на аснове стараарамейскай пісьмовасьці, якая паслужыла гэтаксама асновай для пісьмовасьці ўйгурскай (з VIII ст.); старажытнаіндыйскай пісьмовасьці брахмі. З [[11 стагодзьдзе|XI стагодзьдзя]] уйгуры пачалі карыстацца арабскай пісьмовасьцю, а ўйгурская паступова выйшла з карыстаньня, захаваўшыся, аднак, да [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] ў буддыйскіх кляштарох і да XV ст. у канцылярыях Тымурыдаў, а таксама паслужыўшы асновай для мангольскай пісьмовасьці. З 11 ст. прынята весьці адлік уйгурскай літаратуры, якая ў значнай ступені зьяўляецца агульным здабыткам шматлікіх цюркамоўных народаў [[Сярэдняя Азія|Сярэдняе Азіі]] й Сіньцзяну.
 
Як у [[Сіньцзян]]е, гэтак і ў Сярэдняй Азіі на ўйгурскай мове выдаецца літаратура, перыёдыка, вядуцца радыё- і тэлеперадачы.
 
== Пісьменнасьць ==
Сучасная ўйгурская мова склаўся ў [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзі; у цяперашні час літаратурная ўйгурская мова існуе ў двух разнавіднасьцях: усходне-туркэстанскай (пісьмовасьць на [[Арабскі альфабэт|арабскай графічнай аснове]]; у пэрыяд з [[1965]] па [[1982]] гады выкарыстоўвалася таксама [[Лацінскі алфавіт|лацінка]]) й цэнтральна-азіяцкай: пісьмовасьць на [[Арабскі алфавіт|арабскай аснове]] да [[1930]] гады на лацінскай у [[1930]]—[[1946]] гады, з [[1947]] году  — на аснове [[Кірыліца|кірылічнай графікі]]. Іх агульнай дыялектнай базай зьяўляецца цэнтральны дыялект.
 
Характэрнай рысай сучаснага ўйгурскага альфабэту на арабскай аснове зьяўляецца рэгулярная перадача галосных (у адрозненьне ад разнавіднасьцяў арабскага пісьма для іншых моваў - — як то пэрсідзкай ці курдзкай - — у якіх галосныя пры пісьме альбо апускаюцца, альбо перадаюцца метадам [[матрэс лекцыёніс]]).
 
''Уйгурскі арабскі альфабэт 1925 — 19301925—1930''
<div class="Unicode">
<font size="+2">ﯪ ﯭ ب پ ت ج چ خ د ر ز ژ س ش غ ف ق ك گ ڭ ل م ن و ﯮ ﯰ ه ﰃ ى</font>
 
''Уйгурскі лацінскі альфабэт 1930 — 19461930—1946''
 
{| style="font-family:Arial Unicode MS; font-size:1.4em; border-color:#000000; border-width:1px; border-style:solid;border-collapse:collapse; background-color:#F8F8EF"
Радок 179:
== Літаратура ==
 
* В. Н.  Ярцева и др. Лингвистический энциклопедический словарь, Москва, «Советская энциклопедия», 1990.
* Малов С. Е., Изучение живых турецких наречий Западного Китая, Восточные записки, т. I, Л., 1927;
* Его же, Материалы по уйгурским наречиям Синь-Цзяна. Сборник, посвященный С.  Ф.  Ольденбургу, Л., 1927;
* Каидаров А. Т., Уйгурский (новоуйгурский) язык, у кн.: Языки народов СССР, т. 2, М., 1966;
* Уйгурско-русский словарь, А.-А., 1961.
 
Радок 188:
{{Commons|Category:Uyghur language|выгляд=міні}}
{{Interwiki|ug|уйгурскай|}}
* [http://www.uighurlanguage.com/ Сайт аб уйгурскай мове - — выкарыстоўваецца альфабэт на лацінскай аснове]
* [http://www.tkg.org.ua/node/4664 Невялікі слоўнік уйгурскае мовы (PDF і .doc)]