Розьніца паміж вэрсіямі «Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году»

д
стыль зносак
д ({{Беларуская мова}})
д (стыль зносак)
'''Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году''' — праект рэформы беларускага правапісу, распрацаваны Правапіснай Камісіяй ў [[1927]]—[[1929]] гадох (карэктура праекту была зробленая на мяжы [[1929]]—[[1930]] гадоў, пасьля згортваньня палітыкі [[беларусізацыя|беларусізацыі]]).<ref name="zs">[[Зьміцер Саўка]]. [http://arche.by/by/9/10/204/ Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія] // Часопіс «[[Arche»]]», 16 сьнежня 2008</ref>
 
== Перадумовы ==
 
== Сутнасьць зьменаў ==
Збольшага гэты праект працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’е'''жч'''ык; ''пары'''с'''кі'', чэ'''с'''кі; гара'''дз'''кі, лю'''дз'''кі; б'''я'''з нас, н'''я''' руш і г.д.<ref name="bp">Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930. // Паводле Зьм. Саўкі</ref>
 
Варта адзначыць, што ў друкаванай рэдакцыі праекту прысунічала прапанова па скасаваньні асыміляцыйнай мяккасьці. Аднак дадзенае рашэньне зьявілася ў ім толькі ў карэктуры — гэта значыць на мяжы 1929—1930 гг., калі пачала раскручвацца [[«Нацдэмаўшчына»|антынацдэмаўская]] кампанія. Дагэтуль Правапісная Камісія згадзілася на тым, што мяккі знак варта прыбраць выключна ў падоўжаных '''ньн''', '''льл''', '''зьз''', '''сьс''', '''дзьдз''', '''цьц''' (насе'''нн'''е, сьме'''цц'''е, су'''ддз'''я або су'''дздз'''я). Скасаваць мяккі знак у іншых пазыцыях катэгарычна не згаджаўся старшыня Камісіі Некрашэвіч, які на момант рыхтаваньня дакумэнту да друку страціў свае званьні й дажываў апошнія месяцы на волі. Рашуча не прыняў гэтае скасаваньне і Янка Купала.<ref name="zs"></ref>