Гарэлка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: sh:Votka
д робат: вікіфікацыя
Радок 1:
'''Гарэ́лка''' — моцны [[алькагольныя напоі|алькагольны напой]]; сумесь рэктыфікаванага этылавага [[сьпірт]]у (35-56 аб'ёмныхаб’ёмных адсоткаў) са зьмякчанай вадой.
 
Для прыгатаваньня сучаснай гарэлкі водна-сьпіртавую сумесь прапускаюць праз [[актываваны вугаль]], потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі зьмяшчаюць [[цукар]], [[пітная сода|пітную соду]], [[ацэтат натрыю]] і іншае. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку [[вінаград]]ную, [[вішня|вішнёвую]] і г. д. У сучаснай [[Беларусь|Беларусі]] папулярныя гарэлкі на аснове [[бяроза]]вага і [[клён|кляновага]] сокаў.
 
== Гісторыя ==
Гарэлка зьявілася ў [[ВКЛ]] на мяжы [[XV стагодзьдзе|XV]]-[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзя зь [[Нямеччына|Нямеччыны]], як сьведчыць і пачатковая назва — “віна«віна гарэлае”гарэлае» (калька зь [[нямецкая мова|нямецкага]] ''Geprant Wein''). Падобным чынам называлася гарэлка ўва ўсіх народаў, што ўваходзілі ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]] — [[палякі|палякаў]], [[украінцы|украінцаў]], [[літоўцы|літоўцаў]]. Да [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] была адносна дарагой і маладаступнай, аднак па меры адноснага зьмяншэньня выдаткаў на яе вытворчасьць паступова выцясьняла [[піва]] і асабліва [[мёд пітны]], з канца XVII пачатку [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] заняўшы месца асноўнага алькагольнага напою. У залежнасьці ад ступені [[дыстыляцыя|дыстыляцыі]] яе мацунак вагаўся ад 15-20% (гэтак званая простая) да [[акавіта|акавіты]] (каля 70%). Папулярнымі напоямі [[шляхта|шляхты]] былі розныя [[лікёр]]ы, [[настойка|настойкі]] і [[наліўка|наліўкі]] на аснове гарэлкі, з дадаткам [[зёлкі|зёлак]], [[мёд]]у, [[спэцыі|спэцый]], [[ягады|ягад]], цукру — [[зуброўка (напой)|зуброўка]], [[крупнік]], [[крамбамбуля (напой)|крамбамбуля]], [[траянка]] і г. д. Гарэлка, вытрыманая ў [[дуб]]овых бочках на працягу 5-10 гадоў, называлася [[старка]]. Асноўнай сыравінай для вырабу гарэлкі доўгі час было [[жыта]], у тым ліку ў форме [[солад]]у, аднак з [[1830-я|1830-х]] гадоў сьпірт і гарэлку пачалі атрымліваць пераважна з [[бульба|бульбы]], што рэзка зьнізіла яе [[сабекошт]], а разам з тым і [[якасьць]] (гарэлку з бульбы цяжка ачысьціць ад [[сівушныя алеі|сівушных алеяў]]). У [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] вытворчасьць гарэлкі была асноўнай галіной харчовай прамысловасьці Беларусі, прыносячы вялікія прыбыткі вытворцам і дзяржаўнаму скарбу. Сотні дробных [[бровар]]аў, пераважна з 4-5 працаўнікамі і гадавой вытворчасьцю каля 10000 вёдзер (120000 л) існавалі амаль у кожным буйным маёнтку. Падатковая палітыка расейскага ўраду стымулявала перавагу гарэлкі над усімі іншымі алькагольнымі напоямі. У [[1859]] годзе 46% даходаў дзяржаўнага бюджэту [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] давалі [[падатак|падаткі]] ад продажу і вытворчасьці алькагольных напояў (у асноўным гарэлкі), а ў [[Гарадзенская губерня|Гарадзенскай губерні]] на іх долю прыходзілася 55% дзяржаўных даходаў. Мацунак гарэлкі ў XIX стагодзьдзі не быў стандартызаваны, значная частка мела мацунак каля 30%. Для падаткаабкладаньня абсалютнага ўтрыманьня алькаголю ў пэўнай колькасьці сьпіртных напояў вымяралі ў “градусах”«градусах». 1 “градус”«градус» адпавядаў 1,23 л чыстага сьпірту, 1 вядро 40% гарэлкі — 4 градусам, вядро чыстага сьпірту — 10 градусам. Заслугай рускага [[хімік]]а [[Дзьмітры Мендзялееў|Дзьмітрыя Мендзялеева]] ([[1865]]) лічыцца абгрунтаваньне ім сучаснага стандарту ўтрыманьня сьпірту ў гарэлцы [[Расея|Расеі]] і краін [[СНД]] 40% аб. У канцы XIX стагодзьдзя, калі ў [[руская мова|рускай мове]] канчаткова замацавалася слова “водка”«водка», у Беларусі выраблялася больш за 16 літраў гарэлкі на чалавека штогод. З [[1894]] году ў Расейскай Імпэрыі існавала [[дзяржаўная манаполія]] на продаж гарэлкі, з 1914 году дзейнічаў «[[сухі закон]]», аднак у [[1923]] году савецкі ўрад быў вымушаны ізноў легалізаваць гарэлку. Пад час абедзьвюх сусьветных войнаў гарэлка набыла статус унівэрсальнага эквіваленту, свайго кшталту “вадкіх«вадкіх грошай”грошай», які захоўваўся праз усю савецкую эпоху.
 
Рытуальная роля гарэлкі ў традыцыйных абрадах беларускага сялянства (вясельле і іншых) усталявалася параўнаўча нядаўна, прыкладна ў XVIII стагодзьдзі, з глыбокай старажытнасьці яе адыгрывала піва.
Радок 12:
 
=== Пахаваньне ===
Гарэлка ўваходзіць у шэраг абавязковых страваў пахавальна-памінальнага комплексу. Пасьля [[пахаваньне|пахаваньня]] запрашаўся і сам нябожчык — яму лілі гарэлку на абрус са словамі: “Хадзі«Хадзі выпі чарачку гарэлкі”гарэлкі». У час [[памінаньне|памінаньня]] ставілі на стол асобную чарку, адлівалі гарэлку на стол, лілі на магілку.
 
=== Вясельле ===
Радок 18:
 
=== Каляндарныя сьвяты ===
Гарэлка — адзін з неабходных элемэнтаў каляндарных сьвятаў. Амаль усе земляробчыя абрады праводзілі па канонах старажытных аграрна-культавых дзеяў, якія патрабавалі шырокага разгулу, весялосьці, багацьця страў. У народнай сьвядомасьці захавалася псыхалягічная матывіроўка сакральнасьці ў неабходнасьці “піру”«піру» ў сьвяты, зьвязаныя з земляробствам: “Без«Без гарэлкі і празьнік не ў празьнік”празьнік». Значным сьведчаньнем важнай ролі гарэлкі, піва стала сумяшчэньне значэньняў ‘піцьцё, пачастунак’ і ‘вялікае сьвята’ ў адным слове — [[канун]]. А ў абрадавых велічальных песнях “сам«сам Бог мяды сыціць, [[Ільля]] піва варыць”варыць», а добры гаспадар прымае “Бога«Бога зялёным віном, Сьвяту Прачысту салодкай гарэлкаю”гарэлкаю». Усьведамленьне залежнасьці плёну ад частаваньня характэрна для большасьці абрадаў. Да прыкладу, на вячэру пасьля вывазкі гною запрашаліся зусім незнаёмыя людзі: “Хадзіце«Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося”вялося», а за сталом чарцы папярэднічаў тост: “Як«Як вып'ешвып’еш, так і адмочыць. Піце, каб усходы былі часьцейшыя і гусьцейшыя”гусьцейшыя». У гэтым выпадку імітатыўная магія прыпадабняе гарэлку да дажджу. У талочных песнях: “Піце«Піце, мае жнейкі, да дна, каб на лета жыта радна”радна».
 
Гарэлка ўваходзіла ў сьпіс абавязковых дароў у часе абходных абрадаў. Частавалі калядоўшчыкаў, валачобнікаў (глядзіце тут формулу “Кварту«Кварту гарэлкі, сыр на талеркі”талеркі»). У аказіянальнай абраднасьці гарэлка скарыстоўвалася пры пабудове хаты (пілі пасьля першых трох вянцоў, пасьля закладваньня маціцы і на навасельлі). Абавязковае частаваньне гарэлкі пры продажы або куплі буйной жывёлы. У народнай мэдыцыне гарэлка ўваходзіць у лекавы арсэнал найперш пры ліхаманцы, для гэтае пэрсаніфікаванай хваробы замаўлялі нават асобную чарку ў карчме: “Сюды«Сюды мая цётка зараз прыйдзе, то гэтую гарэлку вып'е”вып’е» ([[Ваўкавыскі павет]]).
 
=== Фальклёр ===
Мае міталягічны падтэкст і наступны фальклёрны матыў: менавіта з п'яныхп’яных гасьцей жартавала нячыстая сіла; вядомы шэраг былічак пра п'янагап’янага, які блудзіў па лесе, прачынаўся сярод балота, атрымліваў у падарунак “шышкі”«шышкі» і падоюнае. Відаць, ап'яненьнеап’яненьне (у тым ліку наркатычнае) парушала прастора-часавыя арыенціры, спрыяла падобным кантактам з “нежыцьцю”«нежыцьцю», як бы здымаючы межы паміж сьветамі. Папулярныя і сюжэты пра напусканьне псоты менавіта праз гарэлку; дарэчы, прысушкі гэтаксама намаўляліся на гарэлку, а не на ваду альбо на ежу.
 
П'янстваП’янства ў народных поглядах належала не толькі асуджаць, але і лячыць, бо называлася яно “хваробай«хваробай над хваробамі”хваробамі».
 
{{Крыніца НашаЕжа|[[Алесь Белы]], Таццяна Валодзіна}}