Фэрдынанд II (кароль Арагону): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: bg, eo, sk, th зьмяніў: id, ko, mk
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: da:Ferdinand 2. af Aragonien; касмэтычныя зьмены
Радок 1:
[[ВыяваФайл:FerdinandIIA.jpg|міні|215пкс|Фердынант II]]
 
'''Фердынант ІІ''' [[Каталіцкі]], ({{мова-es|Fernando II de Aragón y V de Castilla "el Católico"}}, [[па-каталянску]]: Ferran II d'Aragó "el Catòlic", [[па-арагонску]]: Ferrando II d'Aragón "lo Catolico") ([[10 сакавіка]] [[1452]] – [[23 студзеня]] [[1516]]) — быў [[каралём Арагона]] (1479-1516), [[Сіцыліі]] (1468-1516), [[Неапаль|Неапаля]] (1504-1516), [[Валенсія|Вaленсіі]], [[Сардынія|Сардыніі]] ды [[Наварра|Наварры]], [[граф Барсэлёнскі|графам Барсэлёнскім]], праз сваю жонку дэ-юрэ [[кароль Кастыліі|каралём Кастыліі]] (1474-1504) і рэгентам і сапраўдным гаспадаром гэтай краіны з 1508 года да сваёй сьмерці ў імя сваёй псыхічна неўраўнаважанае дачкі [[Хуана I Вар'ятка|Хуаны Вар'яткі]].
 
== Біяграфія ==
 
Фердынант быў сынам [[Ян ІІ Арагонскі|Яна ІІ Арагонскага]] (чыя сям'я была малодшай лініяй дынастыі [[Трастамара]]) ад яго другой жонкі, кастыльскай шляхцянкі [[Хуана Энрыкес|Хуаны Энрыкес]]. [[19 кастрычніка]] [[1469]] года ў [[Вальядалід]]зе ён пабраўся шлюбам з [[Інфанта Ізабэла|Інфантай Ізабэлай]], зводнай сястрой і спадкаемцай [[Генрык ІV, кароль Кастыліі|Генрыка IV, караля Кастыліі]]. Такім чынам ён стаў jure uxoris каралём Кастыліі, калі Ізабэла стала каралевай Кастыліі па сьмерці яе брата ў [[1474]] годзе. Ізабэла таксама належала да каралеўскае дынастыі Трастамара. Маладыя манархі спачатку былі прымушаны весьці грамадзянскую вайну супраць [[прынцэсы Хуаны]], прызнанай але па-за шлюбнай дачкі Генрыка IV. Калі Фердынант узыйшоў на трон Арагона, па сьмерці свайго бацькі ў 1479 годзе, Карона Кастыліі і разнастайныя тэрыторыі Кароны Арагона аб'ядналіся ў пэрсанальнае вуніі, утварыўшы адзіную, упершыню з 8-ага стагоддзя, тэрытарыяльна-палітычную адзінку, якую можна назваць [[Гішпаніяй]] нягледзячы на тое, што розныя тэрыторыі ня мелі адзінае нацыянальнае адміністрацыі да ХVІІІ стагоддзя.
Радок 11:
Пазьнейшая частка жыцьця Фердынанда была па большасьці занята барацьбой з каралямі Францыі за кантроль над Італіяй пад час, так званых, [[Італьянскія войны|Італьянскіх войнаў]]. У 1494 годзе, [[Карл VІІІ, кароль Францыі]], ўварваўся ў Італію і выгнаў [[Альфонс ІІ|Альфонса ІІ]] (які быў стрыечным братам Фердынанда і прыёмным сынам Фердынандавай сястры) з трона Неапаля. Фердынанд уступіў у хаўрус з некаторымі італьянскімі гаспадарамі і з імпэратарам [[Максыміліян I, імпэратар Сьвятое Рымскае Імпэрыі|Максыміліянам І]] і пасьпяхова выбіў французаў ў [[1496]] годзе, пасадзіўшы на неапалітанскі трон [[Фердынанд II|Фердынанда ІІ]], сына караля Альфонса. У [[1501]] годзе, пасьля сьмерці Фердынанда Неапалітанскага і уступленьня на трон яго дзядзькі [[Фрэдэрык]]а, Фердынанд Арагонскі падпісаў пагадненьне з наступнікам Карла VІІІ, [[Людовік XII|Людовікам ХІІ]], які толькі што пасьпяхова адстаяў свае прэтэнзіі на [[Міланскае герцагства]], аб падзеле Неапалітанскіх уладаньняў. Паводле гэтага дакуманта [[Кампанія]] і [[Абруццы]], якая уключае ў сябе сам [[Неапаль]], мусілі адысьці да французаў, у той час калі [[Апулія]] і [[Калябрыя]] мусілі застацца за Фердынандам. Неўзабаве дамова развалілася на часткі, і на працягу некалькіх наступных гадоў найлепшы генэрал Фердынанда, [[Ганзала Фернандэс де Кордаба]], веў вайну супраць французаў, захапіўшы Неапаль у [[1504]] годзе. Яшчэ адзін менш знакаміты "захоп" адбыўся ў [[1503]] годзе, калі [[Андрэас Палеолаг]], de jure [[імпэратар]] [[Усходняя Рымская імпэрыя|Усходняе Рымскае імпэрыі]] зрабіў сваімі спадкаемцамі Фердынанда ды Ізабэлу. Такім чынам Фердынанд стаў de jure усходнерымскім імпэратарам.
 
== Па сьмерці Ізабэлы ==
 
Пасьля сьмерці Ізабэлы яе каралеўства перайшло да іх дачкі [[Хуана I Вар'ятка|Хуаны]]. Фердынанд кіраваў краінай у якасьці рэгента ў час яе знаходжаньня ў [[Нідэрлянды|Нідэрляндах]], якімі правіў яе муж [[Філіп Бургундзкі|эрцгерцаг Філіп]]. Фердынанд паспрабаваў заставіць рэгенцтва за сабой, але, сутыкнуўшыся з апазыцыяй кастыльскага шляхецтва, мусіў саступіць на карысьць мужа Хуаны, які такім чынам стаў каралём Філіпам І Кастыльскім. Па сьмерці Філіпа ў [[1506]] годзе Фердынанд вярнуўся да рэгенцтва з прычыны псыхічнага нездароўя Хуаны і непаўналецьця яе сына, [[Карл V|Карла Генцкага]], які меў толькі 6 гадоў веку, і кіраваў праз [[Франсіско кардынала Хіменэс дэ Сыснэрас]], канцлера каралеўства.
Радок 23:
Фердынанд памёр у [[1516]] годзе ў мястэчку Мадрыгалеха, [[Карсэрэс]], [[Экстрэмадура]], [[Гішпанія]].
 
== Спадчына ==
 
Фердынанд меў славу вельмі прадбачлівага і бязьлітаснага палітыка. Адным зь першых ён зразумеў моц і патанцыял аб'яднанай Гішпаніі, над узмацненьнем якой, ён разам са сваёй жонкай, [[Ізабэла I|Ізбэлай Кастыльскай]], безупынна працаваў. Спрабуючы стала ўсталяваць дамінаваньне Гішпаніі ў Італіі, Фердынанд і Ізабэлла, вялі актыўную дынастычную палітыку, каб акружыць свайго самага магутнага й упартага праціўніка, Францыю, ланцугом хаўрусьнікаў. Так былі аддадзеныя замуж [[Хуана I Вар'ятка|Хуана]], будучая каралева Кастыліі, якая стала жонкай герцага Фляндрыі [[Філіп Бургундзкі|Філіп]]а і маткай будучага імпэратара [[Карл V|Карла V Вялікага]], і [[Катарына Арагонская]], якая стала жонкай, спачатку [[Артур,герцаг Ўэльскі|Артура,герцага Ўэльскага]] , а пасьля яго малодшага брата [[Генрых VІІІ, кароль Ангельшчыны|Генрыха VІІІ]], і маткай каралевы [[Марыя І, каралева Ангельшчыны|Марыі І]], якая дастала мянушку "крывавай Мэры" за сваю рэпрэсыўную рэлігійную палітыку. Фердынанд добра разумеў патрэбы сваёй краіны. І калі яго спадкаемца, Карл V, уступіў на трон, Гішпанія, і яе ўладаньні сталі падмуркам і самай каштоўнай часткай ўсіх яго зямель і гаспадарстваў.
Радок 42:
[[ca:Ferran el Catòlic]]
[[cs:Ferdinand II. Aragonský]]
[[da:Ferdinand 2. af Aragonien]]
[[de:Ferdinand II. (Aragón)]]
[[en:Ferdinand II of Aragon]]