Стыў Ірвін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bacian (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
 
Bacian (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Ягоны бацька стварыў парк гадаў у штаце Квінслэнд у [[1970-я|70-я]] гады мінулага стагодзьдзя.
 
З [[1991]] года Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнэс і неўзабаве стварыў першыя сэрыі фільма «Паляўнічы на кракадзілаў» («''The Crocodile Hunter''»), які стаў папулярным у 120 краінах сьвету. У [[2006]] годзе Ірвін быў узнагароджаны за ўнёсак у аўстралійскую турыстычную індустрыю, заслугі па папулярызацыі Зялёнага Кантынента ў дакумэнтальных фільмах аб дзікай прыродзе і стварэньне заапарка «Аўстралія» (''Australia Zoo'').
 
Неаднаразова Ірвін трапляў у сытуацыі, калі ягонае жыцьцё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасьць раненьняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.