Пётар Машэраў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: Замена шаблёну: Сьпіс кіраўнікоў Беларусі з 1918 года
Vboo (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 42:
Пасьля вайны займаў розныя пасады ў кампартыі Беларусі, пакуль у [[1965]] годзе ня быў абраны на пасаду першага сакратара ЦК гэтай рэспублікі. У [[1978]] годзе яму было прысвоена званьне Героя сацыялістычнай працы.
 
Пётар Машэраў загінуў [[4 кастрычніка]] [[1980]] гадыгоду ў аўтамабільнай катастрофе: на шляху яго картэжа, суправаджанага [[ДАІ]], нечакана выехаў грузавік, гружаны бульбай (ГАЗ-53 экспэрыментальнай базы [[Жодзіна]]). У народзе хадзілі шматлікія чуткі аб дачыненьні [[КДБ]] да гэтай трагедыі (нібы з мэтай прыбраць папулярнага кандыдата на пост старшыні ЦК КПСС), аднак пэўных сьведчаньняў гэтаму так і не знайшлося. Катастрофу ня лічыць выпадковай і [[Вячаслаў Кебіч]], першы прэм’ер-міністар незалежнай Беларусі.<ref>[http://www.kp.ru/daily/24049.4/102432/ Премьер-министр Беларуси в 1990—1994 годы Вячеслав КЕБИЧ: Авария, в которой погиб Машеров, не была случайной…]{{ref-ru}}</ref>
 
У [[1990-я|1990-х]] гадох адзін з цэнтральных праспэктаў [[Менск]]у названы яго імем (аднак у [[2005]] быў ізноў пераназваны ў праспэкт Пераможцаў, а праспэктам Машэрава былі названыя тры іншыя вуліцы).<ref>[http://www.president.gov.by/press14169.print.html Глава государства принял решение о переименовании ряда улиц Минска.]{{ref-ru}}</ref> Дачка Пятра Машэрава, [[Натальля Машэрава]], выстаўляла сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах [[2001]] года ў Беларусі, аднак затым зьнялася з выбараў.