Пакроў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Aliaks (гутаркі | унёсак)
Aliaks (гутаркі | унёсак)
Радок 4:
== Праваслаўная традыцыя ==
[[Выява:The_Intercession_Malaryta_1649.jpg|рамка|Пакровы, 1649 г., беларуская школа, Маларыта.]]
Пакроў Прасьвятой Багародзіцы сьвяткуюць у гонар дзівоснага зьяўленьня [[Багародзіца|Маці Божай]], што адбылося ў сярэдзіне Х стагоддзя ва [[Ўлахэрнская царква|Ўлахэрнскай царкве]] г. [[Канстантынопаль|Канстантынопаля]], дзе захоўвалася рыза Божае Маці, Яе галаўное покрыва й частка пояса. У той час да сталіцы падступіла вялізнае язычніцкае славянскае войска, а войска ў абаронцаў амаль не было. У нядзелю, падчас усяночні, калі храм быў перапоўнены людзьмі, якія тварылі малітву, сьвяты [[Андрэй дзеля Хрыста юродзівы]] (памяць [[2 кастрычніка]]), а чацьвертай гадзіне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Прачыстую Дзеву, азораную нябесным сьвятлом і акружаную анёламі і мноствам сьвятых. Укленчыўшы, Багародзіца доўга малілася за хрысьціянаў. Закончыўшы, Яна зьняла са Сваёй галавы покрыва і распрасьцёрла яго над людзьмі, што былі ў храме, абараняючы іх ад ворагаў бачных і нябачных. Найблаславёная Ўладычыца наша прасіла ў Госпада Ісуса Хрыста прыняць малітвы ўсіх людзей, якія зьвярталіся да Яго Прасьвятога Імя і да Яе заступніцтва. У тую ж ноч узьнялася страшэнная бура, якія раскідала славянскія ладдзі і разагнала іхнае войска.
 
Славяне добра запомнілі той выпадак і з тых часоў іх праваслаўныя вернікі зь любоўю адзначаюць сьвята Пакрова, нягледзячы на тое, што ў грэцкай царкве на гэтае сьвята ўжо забыліся.