Кацюбееў: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →Сучаснасныя ацэнкі: стыль |
д →Гісторыя: артаграфія |
||
Радок 15:
Пасьля сьмерці Вітаўта, кароль польскі Ягайла быў змушаны перадаць уладу над Кацюбеевам вялікаму князю літоўскаму [[Сьвідрыгайла|Сьвідрыгайлу]]. У адпаведным дакумэнце ([[1431]]) места згадваецца пад назвай ''Kaczubinyow'', а ў рэестры местаў, складзеным па загадзе Сьвідрыгайла — значыцца як ''Kaczucklenow''.
У сувязі з аслабленьнем ВКЛ, выкліканым жорскім унутрыдзяржаўным супрацьстаяньнем, Кацюбееў у [[1442]] року быў перададзены ва ўласнасьць падольскаму магнату Фёдару Бучацкаму, апроч гэтага места Бучацкі таксама атрымаў днястроўскія замкі [[Чорны Горад|Белгарад]] і [[Каравул]]. На гэты час прыпадае росквіт
Напрыканцы [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] места перайшло пад кантроль [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]], васала [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. Аднак у выніку ўнутраных канфліктаў у ханстве і, магчыма, праз набегі запароскіх казакаў Кацюбееў у другой палове [[16 стагодзьдзе|XVІ ст.]] прыйшоў у заняпад. Падобнае становішча места засьведчыў пасол караля польскага Марцін Бранеўскі ў [[1578]] року.
|