Кацюбееў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне. удакл.
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 7:
 
== Гісторыя ==
У другой палове [[14 стагодзьдзе|XIV ст.]] тэрыторыя, на якой знаходзіцца сучасная Адэса, увайшла ў склад [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]. Першая згадка пра існае тут партовае места прыпадае на часы кіраваньня вялікага князя [[Вітаўт]]а і датуецца [[1415]] рокам, калі ягоны хаўрусьнік, кароль польскі [[Ягайла]], адправіў з Кацюбеева ({{мова-pl|Kaczubeiow}})<ref name="odesa"/> хлеб на некалькіх суднах у [[Канстантынопаль]], які на той час трымаў турэцкую аблогу.<ref name="ov"/>
 
Найбольш абгрунтаваным на сёньняшні дзень застаецца дапушчэньне, што места было заснаванае напрыканцы [[14 стагодзьдзе|XIV ст.]] вялікім князем Вітаўтам.<ref name="odesa"/>
 
Пасьля сьмерці Вітаўта, кароль польскі Ягайла быў змушаны перадаць уладу над Кацюбеевам вялікаму князю літоўскаму [[Сьвідрыгайла|Сьвідрыгайлу]]. У адпаведным дакумэнце ([[1431]]) места згадваецца пад назвай ''Kaczubinyow'', а ў рэестры местаў, складзеным па загадзе Сьвідрыгайла — значыцца як ''Kaczucklenow''.
Да канца [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] места зрабілася значным цэнтрам гандлю.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/brokgauz_efron/74220/Одесса Одесса] // {{Літаратура/ЭСБЕ}}</ref> Апроч продажу зерня, Кацюбееў быў вядомы як месца здабычы солі ў ліманах.<ref name="odesa1"/>
 
У сувязі з аслабленьнем ВКЛ, выкліканым жорскім унутрыдзяржаўным супрацьстаяньнем, Кацюбееў у [[1442]] року быў перададзены ва ўласнасьць падольскаму магнату Фёдару Бучацкаму, апроч гэтага места Бучацкі таксама атрымаў днястроўскія замкі [[Чорны Горад|Белгарад]] і [[Каравул]]. Пра значнасьць тагачаснага Кацюбеева сьведчыць той факт, што кантроль над ім стаўся прычынай судовага канфлікту паміж Бучацкім з аднаго боку і ўрадоўцамі дзяржаўнай мытнай службы зь іншага. Таксама варта зазначыць, што места добра ведалі замежныя падарожнікі, у прыватнасьці яно было пазначанае на італійскай мапе Фра Маура [[1459]] року. У гэты час Кацюбееў зрабілася значным цэнтрам гандлю.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/brokgauz_efron/74220/Одесса Одесса] // {{Літаратура/ЭСБЕ}}</ref> Апроч продажу зерня, ён быў вядомы як месца здабычы солі ў ліманах.<ref name="odesa1"/>
У [[1765]] року турэцкія ўлады аднавілі старадаўні замак, дабудаваўшы да яго высокую вежу з ліхтаром ды некалькі складоў.<ref name="odesa1"/>
 
Напрыканцы [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] места перайшло пад кантроль [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]], васала [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. Аднак у выніку ўнутраных канфліктаў у ханстве і, магчыма, праз набегі запароскіх казакаў Кацюбееў у другой палове [[16 стагодзьдзе|XVІ ст.]] прыйшоў у заняпад. Падобнае становішча места засьведчыў пасол караля польскага Марцін Бранеўскі ў [[1578]] року.
 
У [[17 стагодзьдзе|XVІІ ст.]] Качыбей зноў фігуруе ў маркой картаграфіі. Гэтак на мапе Янсона (сяр. XVІІ ст.) ён значыцца пад назвай ''Koszubi'', на мапе Сансона ([[1660]]) — як ''Koczubi'', Ван Келена ([[1699]]) — як ''Kaczubi'', Ёгана Гомана (кан. XVІІ — пач. XVІІІ стст.) — як ''Koisubi''. Таксама ён быў пазначаны на мапах Дэ Фэра ([[1714]]), Фішэра ([[1730]]), Дэ Ліля ([[1732]]) і Дэ Ваганді ([[1757]]).
 
У [[1765]] року турэцкія ўлады аднавілі старадаўні замак, дабудаваўшы да яго высокую вежу з ліхтаром ды некалькі складоў.<ref name="odesa1"/> Фартэцыя атрымала новую назву Эні-Дунья (Новы Сьвет), у ёй разьмясьцілася невялікая турэцкая залога. У пазьнейшы час у Качыбеі існаваў цывільны і вайсковы порт ды [[кавярня]], у якой мясцовае насельніцтва абмяркоўвала апошнія навіны.
 
Падчас расейска-турэцкіх войнаў турэцкую фартэцыю два разы займалі расейскія войскі ([[1774]] і [[1789]]). Ад [[1791]] року яна разам з прылеглым татарска-ўкраінскім паселішчам канчаткова перайшла пад уладу [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]].
 
У [[1794]] року Кацярыны II выдала ўказ пра рэканструкцыю і разбудову («заснаваньне») існага места Хаджыбэя. Гэтая, відавочна<ref name="ov"/> другасная турэцкая назва, паводле некаторых зьвестак зьявілася толькі ў [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]]. У [[1795]] року места перайменавалі ў Адэсу — на той час памылкова лічылася, што на гэтым месцы існавала старажытнае грэцкае паселішча Адэсос<ref name="she"/>, рэшткі якога ў пазьнейшы час знайшлі каля [[Варна|Варны]] ([[Баўгарыя]]).