Вострая брама: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Vilnius stadtmauer.jpg|міні|250пкс|Вострая брама]]
'''Во́страя бра́ма''' ([[летувіская мова|па-летувіску]]: ''Aušros Vartai'', [[польская мова|па-польску]]: ''Ostra Brama'', [[ангельская мова|па-ангельску]]: ''Gate of Dawn'')  — адзін з найважнейшых помнікаў гісторыі й архітэктуры [[Вільня|Вільні]], аб'ектаб’ект рэлігійнага паломніцтва й сьвецкага турызму. Уяўляе сабою адзіную браму гарадзкой сьцяны, якая захавалася, і капліцу з цудадзейнай Іконай [[Маці Божая Вастрабрамская|Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасьці]]  — Апякункі [[Беларусь|Беларусі]] й [[Летува|Летувы]].
 
== Назва ==
[[Выява:Ostra Brama wnetrze.jpg|міні|250пкс|Усярэдзіне капліцы.<br />Выява з 1864 году]]
На сёньняшні момант не існуе адзінай вэрсіі паходжаньня назвы. Вядома, што гэтую браму спрадвеку называлі Вострай ([[польская мова|па-польску]]: ''Ostra Brama'', [[летувіская мова|па-летувіску]]: ''Aštria broma'').
 
Ёсьць вэрсіі, што назва паходзіць ад першапачатковых гатычных шпіляў на вежы, ад назвы квартала Вільні  — Востры канец, ад формаў вуліцы, якая звужаецца каля брамы, а таксама ад родавага імені [[Канстанцін Астрожскі|Канстанціна Астрожскага]].
 
Летувіская назва ''Aušros Vartai'' («Брама Сьвітанку») зьявілася ў леувіскіх газэтах пачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]], але падаецца бессэнсоўнай, бо брама павернутая не на ўсход.
 
Часам брама называлася Медніцкай, бо ад яе пачынаўся шлях да [[Меднікі|Медніцкага замку]], што ў 30  км ад Вільні.
 
== Гісторыя ==
Радок 16:
Дзеля ўзмацненьня абароны горада [[біскуп]] віленскі [[Войцэх Табар]] разам з мясцовай радай пастанавілі абнесьці мурамі межы Вільні. Муры пабудавалі вельмі хутка, і [[2 кастрычніка]] [[1503]] года біскуп урачыста асьвяціў увесь абвод горада.
 
Брама будавалася ў [[Готыка|гатычным стылі]] ў [[1503]][[1522]] гадах разам з пяцьцю іншымі, а пазьней колькасьць брамаў дасягала дзевяці. Праз некалькі год над аркай брамы дабудаваны фасад з пяцьцю амбразурамі ды атык у [[Рэнэсанс|стылі рэнэсанс]]. Атык дэкараваны [[Пагоня (герб)|Пагоняй]]  — нацыянальным гербам Беларусі (ВКЛ), які падтрымліваюць два крылатыя львы-грыфоны, і рэльефнай галавой [[Гермес]]а ў крылатым шлеме.
Ніжэй у нішы знаходзілася ікона Збаўцы. У [[1923]] годзе ў нішы быў зьмешчаны барэльеф у выглядзе выявы [[герб|герба]] [[Польшча|Польшчы]].
 
== Капліца ==
[[Выява:OstraBrama2005.jpg|міні|250пкс|Від на капліцу Вострай брамы]]
У [[1621]] - [[1626]] гадах ля самой Вострай брамы быў заснаваны [[кляштар]] [[кармэліты|кармэлітаў босых]], а ў [[1635]] - [[1650]] гадах быў пабудаваны вельмі прыгожы [[Касьцёл сьвятой Тэрэзы ў Вільні|касьцёл сьвятой Тэрэзы]].
 
Прыкладна ў [[1652]] годзе ў Вільню была прывезена ікона Маці Божай і разьмешчана ўнутры брамы. Яна ня мела сваёй капліцы, былі толькі аканіцы, якія засьцерагалі ікону ад дажджу й сьнегу.
Напачатку ікона Маці Божай не была вельмі вядомай, але неўзабаве было заўважана, як асаблівымі ласкамі [[Маці Божая]] адорвае тых верных, якія з пакорнай малітвай зьвярталіся да яе праз ікону на Вострай браме. Затым кармэліты перанесьлі ікону Маці Божай у касьцёл сьвятой Тэрэзы. Гэта было прадбачаньне Божае, бо ў [[1655]] годзе Вільня трапіла ў рукі маскоўскіх захопнікаў і шэсьць гадоў цярпела гэтую няволю.
 
З боку горада над брамай у [[1671]] годзе манахамі [[кармэліты|кармэлітамі]] пабудаваная драўляная капліца, адмыслова для [[Ікона Маці Божай Вастрабрамскай|Іконы Маці Божай Вастрабрамскай]]. [[18 траўня]] [[1706]] года здарыўся пажар, але капліца ўцалела. Пажар у траўні [[1715]] года зьнішчыў амаль увесь горад і капліцу. У [[1722]] годзе была пабудаваная каменная капліца, якая рэканструявалася ў [[1829]][[1830]] гадах, у [[1927]][[1932]] гадах і ў [[1993]] годзе перад візытам у Летуву [[Ян Павал Другі|Яна Паўла ІІ]]. Пры перабудове ў 1829 – 18301829—1830 гадах капліца набыла рысы клясыцызму. Яна злучана пабудаванай у 1830 — [[1840]] двухпавярховай крытай галярэяй з касьцёлам сьвятой Тэрэзы і аздоблена назвай на [[лаціна|лаціне]] «''Mater misericordiae sub tuum praesidium confugimus''» («Маці Міласэрнасьці, пад Тваю абарону аддаемся»).
 
== Ушанаваньне Маці Божай Вастрабрамскай ==
[[Выява:Vostroaramskaphoto.jpg|міні|250пкс|Маці Божая Вастрабрамская]]
У сярэднявечных гарадах існаваў звычай зьмяшчаць на гарадзкіх брамах іконы, каб абараніць горад ад захопаў і дзеля бласлаўленьня падарожнікаў. Так у Вострай браме была зьмешчана [[Ікона Маці Божай Вастрабрамскай|Ікона Маці Божай Міласэрнасьці  — Вастрабрамскай]].
 
На далейшыя стагодзьдзі яе выява стала сымбалем горада і аб'ектамаб’ектам пакланеньня і малітвы хрысьціян  — католікаў і праваслаўных  — [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]].
Як мінімум з сярэдзіны [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] ўсталяваўся звычай праходзіць Вострую брамы з непакрытай галавой на знак шанаваньня [[Маці Божая Вастрабрамская|Маці Божай Вастрабрамскай]]; звычай патрабаваў пры руху з боку горада здымаць шапку ўжо каля касьцёла сьвятой Тэрэзы.
 
У [[1861]][[1863]] гадах перад капліцай адбываліся рэлігійна-патрыятычныя маніфэстацыі.
 
Муры капліцы пакрытыя залатымі й срэбнымі абетнымі дарамі вернікаў — вотамі — выявамі галоўным вобразам сэрцаў, а таксама рук, ног і  г. д. Першы абетны дар прынесены ў [[1702]] годзе. Безліч сувэніраў падзякі, аздабляючых цудоўную ікону і капліцу, сьведчыць аб вялікіх ласках, атрыманых тымі, хто шчырым і даверлівым сэрцам зьвяртаўся да Маці Божай і аддаваў сябе пад Яе мацярынскую надзейную апеку.
Ікона Сьвятой Дзевы Марыі была ўрачыста каранаваная залатымі каронамі [[2 ліпеня]] [[1927]] году ў прысутнасьці прэзыдэнта Польшчы [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфа Пілсудзкага]].
[[4 верасьня]] [[1993]] году пад час наведваньня [[Летува|Летувы]] [[Ян Павал Другі]] маліўся на [[Ружанец|Ружанцы]] ў Вастрабрамскай капліцы.
Радок 56:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Dawn Gate|выгляд=міні}}
 
* [http://www.radzima.org/be/pub/5737_p/ Вострая Брама на Radzima.org]
 
 
{{Commons|Dawn Gate}}
 
[[Катэгорыя:Вільня]]